Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павел Шарамет: ад справы Завацкага адхілена шмат сьледчых, што працавалі над ёй з самага пачатку
11:12, 22/01/2001, Генадзь Барбарыч

Сітуацыя з расьследаваньнем зьнікненьня Зьміцера Завацкага становіцца крытычнай. Пра гэта 19 студзеня заявіў кіраўнік адзьдзелу спэцпраектаў ГРТ Павел Шарамет. Паводле зьвестак Шарамета, сьледчая група, якая займаецца расьсьледаваньнем зьнікненьня Завадзкага, а таксама іншымі цяжкімі злачынствамі, знаходзіцца на мяжы роспуску.

"Сьледчыя КДБ, якія ўдзельнічалі ў гэтай справе, фактычна адхілены. Адхілены і сьледчыя МУС", - сказаў Шарамет. Паводле ягоных зьвестак, сьледчая група расьсьледавала адразу некалькі злачынстваў, ва ўчыненьні якіх падазраюцца былы афіцэр "Алмазу" Валерый Ігнатовіч, баец гэтага ж спецпадразьдзяленьня МУС Максім Малік і іншыя асобы. Гэта, прынамсі, 7 злачынных эпізодаў: забойствы прадпрымальнікаў у Жодзіна і Барысаве, забойства прадпрымальніка і яго прыёмнай дачкі ў Мар`інай Горцы, забойства азербайджанскай сям`і ў Мінску, зьбіцьцё кіраўніка кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства культуры Грыгор`ева, забойства кіраўніка беларускага адьдзяленьня РНА Глеба Самойлава, выкраданьне Зьміцера Завацкага. Усе злачынствы ўчынены рознымі людзьмі, але ўсе яны ўваходзілі ў агульную злачынную групоўку.

Гэтыя злачынствы маглі быць раскрыты некалькі месяцаў таму - сьледчыя выходзілі на падазроных, у прыватнасьці, байца "Алмазу" Маліка. Але іх спынялі. Ды і ў саміх сьледчых узьнікалі сумненьні: усё ж пад падазрэньнем аказваліся супрацоўнікі элітнага падразьдзяленьня МУС.

Ігнатовіч, паводле слоў Шарамета, "быў адной з ключавых фігур". Тым не меньш, сам Ігнатовіч, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, сваёй віны не прызнае, адмаўляецца хадзіць на допыты, куды яго дастаўляюць на насілках, выкрыквае "Няхай жыве прэзыдэнт Лукашэнка!" і пагражае следчым "выразаць" іх сем`і.

"Усё залежыць ад пазіцыі цяперашняга генэральнага пракурора Віктара Шэймана і міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, - сказаў Шарамет. - Па гэтых справах ёсьць сьведкі, апазналыя некаторых забойцаў, рэчавыя і іншыя доказы".

На думку Шарамета, адстаўкі старшыні КДБ Уладзіміра Мацкевіча і генэральнага пракурора Алега Бажэлкі адбыліся з-за таго, што сьледчая група атрымала зьвесткі аб дачыненьні некаторых супрацоўнікаў спецыяльнай брыгады хуткага рэагаваньня МУС, якую ўзначальвае Зьміцер Паўлючэнка, да шэрагу злачынстваў, у тым ліку выкраданьняў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. Паўлючэнка затрымалі. Быў праведзены вобыск у яго ў доме і на службе.

Аднак дзеяньні сьледчых былі спынены асабіста сакратаром Савета бясьпекі Віктарам Шэйманам. Пасля гэтага Паўлючэнка быў выпушчаны са сьледчага ізалятару. А Мацкевіч і Бажэлка пазбавіліся сваіх пасадаў.

"Галоўная ахвяра гэтых перастановак - Мацкевіч і сьледчыя КДБ, - сказаў Шарамет. - Яны былі ўпэўненыя, што Лукашэнка ня ведаў пра супрацьпраўныя дзеяньні некаторых супрацоўнікаў спэцбрыгады МУС, якая непасрэдна падпарадкоўвалася сакратару Савета бяспекі, і разьлічвалі, што яны будуць пакараныя. Атрымалася ж наадварот. Прэзыдэнт выступіў у абарону гэтых людзей".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: