Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Халодная вайна", аб`яўленая беларускімі чыноўнікамі прадстаўнікам заходняга сьвету ў нашай краіне, набірае абароты. Пасьля інфармацыйнай хвалі, якая абліла гразёю кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ, у Менску адбыўся шэраг дыпляматычных хадоў, у выніку каторых да сёньня Лукашэнка не атрымаў даверчыя граматы новага амэрыканскага амбасадара і не прыняў яго на дыппрыёме. Пра тое, што жарсьці накаляюцца, сьведчыць і перапіска паміж МЗС і КНГ АБСЭ.
Амбасадар Злучаных Штатаў Дэвід Джонсан зрабіў 16 студзеня зварот да Пастаяннага Савету АБСЭ ў Вене. Ён, у прыватнасьці, заявіў: "С-р Міністар (размова йдзе пра новага старшыню ПС АБСЭ міністры Геянэ), мы падзяляем вашую ўпэўненую падтрымку дзейнасьці Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ на Беларусі. Мы па-ранейшаму застемся глыбока занепакоеныя тым, што ўрад Беларусі так і не здолеў расьсьледаваць выпадкі зьнікненьня Міністра ўнутраных справаў Юры Захаранка, прапалага 7 траўня 1999г., намесьніка Спікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, якія зьніклі 16 версьня 1999г., а таксама беларускага журналіста Зьміцера Завацкага, што прапаў паўгады таму 7 ліпеня 2000г.
Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Рычард Баучэр, абверг інфармацыю аб дачыненьні да гэтай гісторыі Сакрэтнай службы Злучаных Штатаў. Ён зноў паўтарыў раней агучаную версыю, што "дзярсакратара саюза Расеі й Беларусі" ззатрымалі на падставе міжнароднага ордэну на арышт.
Бліц-візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву ня мог не нарадзіць мноства чутак - улічваючы тыя абставіны, што не прайшло й тыдня, як ён наведваў расейскую сталіцу. Афіцыйная версыя, згодна зь якой Лукашэнка хутка пакінуў Маскву для сустрэчы з кіргізкім прэзыдэнтам Акаевым (хоць раней плянавалася прыняць амбасадараў, акрэдытаваных і ў Расеі, і на Беларусі, а таксама перамовіцца са сьпікерам Селязьнёвым і прадстаўнікамі расейскіх СМІ) не вытрямлівае ніякай крытыкі - гэты хутчэй падстава, чым сапраўдная прычына. Вылучаюцца тры версыі таго, што адбылося.
Свабодны Беларускі прафсаюз накіраваў зыск у суд г.Слоніму ў інтарэсах старшыні першапачатковай арганізацыі, што існуе на фабрыцы. Прычынаю спрэчкі сталі масавыя пакараньні супрацоўнікаў Слонімскай фабрыкі пухавых вырабаў за стыхійны мітынг, што адбыўся 19 сьнежня мінулага году - супрацоўнікі патрабавалі выплаціць запазычаную прэмію. Усяго было пакрана каля 50 чалавек.
"Белорусская газета" арганізуе заўтра, 25 студзеня, он-лайнавую канферэнцыю з адной галоўных фігур дзяржаўнай ідэялягінай прапаганды - замстаршынёй беларускага тэлебачаньня Зімоўскім. пакінем пытаньне, чаму менавіта гэтая "незалежная" газэта прапанавала яму свой сайт. Мы проста прапануем вам прыйсьці заўтра з 11 да 13 гадзінаў на href=http://www.bg.org.by:8080/vip/ target=_blank>http://www.bg.org.by:8080/vip/ і проста напісаць усё, што вы думаеце паводле "працы" гэтага чалавека. Свае думкі вы можаце дасылаць таксама на bg_forum@bg-weekly.com І , калі ласка, не саромцеся ў выказваньнях.
Ніякага прагрэсу ў адносінах Беларусі з Саветам Эўропы няма. Статус спэцыяльна запрошанага ў Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы для беларускага парляманту не адноўлены, хаця на гэтым настойвалі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі палаты прадстаўнікоў другога скліканьня, якія разам з апазцыйнай дэлегацыяй прысутнічалі на паседжэньні камітэту па палітычных пытаньнях ПАСЭ 23 студзеня ў Страсбурзе.
Аляксандар Лукашэнка спыніў толькі распачалы візыт у Маскву. Вечарам 23 студзеня, на дзень раней запланаванага тэрміну ён пакінуў Маскву ў вялікім раздражненьні. Развіцьцё падзеяў выглядае дастаткова дзіўным. Наогул дакладна невядома, навошта Лукашэнка наогул у Расею прызджаў - бо зусім нядаўна быў ужо?
У 5.42 22 студзеня па беларускім часе на Смаленскай атамнай энэргетычнай станцыі, што месьціцца недалёка ад мяжы з Беларусьсю, адбылася аварыя. На другім энергаблоку АЭС спрацавала сытэма аўтаматычнай абароны. Энэргаблок быў спынены і разгружаны ў сувязі са зьяўленнем "дэфекту". Паводле запэўневаньняўатамшчыкаў, ніякай небясьпечнасьці для людзей няма.
Беларусь на 30 гадоў адстае ад заходніх краінаў па тэхналягічных паказчыках, паведаміў 23 студзеня старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Анатоль Лесніковіч на прэс-канферэнцыі, прысьвечанай Дню беларускай навукі. У сувязі з гэтым, паводле словаў Лесніковіча, асноўнай задачай Камітэту зьяўляецца найхуткая распрацоўка адноўленай мадэлі развіцьця навукі, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасьці краіны.
Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку Беларусі даручана вырашыць пытаньне аб прымусовай ліквідацыі акцыянернага камерцыйнага банку "БелБалтыя". Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага банку краіны Анатоль Драздоў. Паводле яго словаў, да 25 студзеня павінен быць распрацаваны механізм пераафармленьня і пагашэньня абавязацельстваў перад укладчыкамі "БелБалтыі".