Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
А таксама ў галіне навукі ззаду плянэты ўсёй 11:02, 24/01/2001
Беларусь на 30 гадоў адстае ад заходніх краінаў па тэхналягічных паказчыках, паведаміў 23 студзеня старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Анатоль Лесніковіч на прэс-канферэнцыі, прысьвечанай Дню беларускай навукі. У сувязі з гэтым, паводле словаў Лесніковіча, асноўнай задачай Камітэту зьяўляецца найхуткая распрацоўка адноўленай мадэлі развіцьця навукі, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасьці краіны.
Зараз, як адзначыў старшыня Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналёгіях, у сьвеце адбываецца інтэлектуальны перадзел. Зьнешне гэта выяўляецца ў міграцыі навуковых кадраў, паколькі перадавыя краіны могуць забясьпечыць больш выгадныя ўмовы для працы і жыцьця вучоных. Каб прыпыніць "уцечку мазгоў" з Беларусі, неабходна палепшыць фінансаваньне навукі дзяржаваю.