Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аварыя на Смаленскай АЭС 11:03, 24/01/2001, "Наша Свабода"
У 5.42 22 студзеня па беларускім часе на Смаленскай атамнай энэргетычнай станцыі, што месьціцца недалёка ад мяжы з Беларусьсю, адбылася аварыя. На другім энергаблоку АЭС спрацавала сытэма аўтаматычнай абароны. Энэргаблок быў спынены і разгружаны ў сувязі са зьяўленнем "дэфекту". Паводле запэўневаньняўатамшчыкаў, ніякай небясьпечнасьці для людзей няма.
Другі энэргаблок быў спынены, а ядзернае паліва - уран - з яго было выгружанае. Цяпер, па словах энэргетыкаў, будзе высэвятляцца прычына зьяўленьня дэфекту. У "Росэнергоатоме" паведамілі, што дэфект, "хутчэй за ўсё, зьяўляецца тэхналягічным і, магчыма, схаваным".
Смаленская АЭС мае тры энергаблокі РБМК, гэта такія самыя энэргаблокі, што стаялі на Чарнобыльскай АЭС. Агульная праэктная магутнасьць станцыі - 3 тысячы мегават. Першы блок не працуе, бо знаходзіцца на планавым капітальным рамонце. Цяпер не працуе і другі блок.