Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуціна і Лукашэнка ад скандалю ўратаваў Акаеў 11:08, 24/01/2001, КМ.ру
Бліц-візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву ня мог не нарадзіць мноства чутак - улічваючы тыя абставіны, што не прайшло й тыдня, як ён наведваў расейскую сталіцу. Афіцыйная версыя, згодна зь якой Лукашэнка хутка пакінуў Маскву для сустрэчы з кіргізкім прэзыдэнтам Акаевым (хоць раней плянавалася прыняць амбасадараў, акрэдытаваных і ў Расеі, і на Беларусі, а таксама перамовіцца са сьпікерам Селязьнёвым і прадстаўнікамі расейскіх СМІ) не вытрямлівае ніякай крытыкі - гэты хутчэй падстава, чым сапраўдная прычына. Вылучаюцца тры версыі таго, што адбылося.
Згодна першай, Лукашэнка патрабаваў ад Пуціна абараніць Барадзіна як сакратара саюзнай дзяржавы.
Згодна другой, у Лукашэнкі ўзьніклі праблемы ў кантэксьце хуткіх выбараў, чым, прынамсі і быў выкліканы паўторны візыт у Маскву. Як бы там не было, але Пуцін вырашыў не абмяркоўваць гэтыя тэмы. "Барадзінская" вэрсія падаецца больш верагоднай: раней Лукашэнка неаднаразова выказваўся, што намераны патрабаваць ад Вашынгтона вярнуць расейска-беларускага дзяржаўнага сакратара. Аднак крамлёўская адміністрацыя, напэўна, канчаткова вырашыла "здаць" Пал Палыча, пасьля чаго сустрэча Ўладзімера Ўладзімеравіча з экзальтаваным Аляксандрам Рыгоравічам відавочна ня ўваходзіла ў пляны Пуціна.
Нарэшце, згодна трэцьцяй версыі, Пуцін вырашыў схавацца ад свайго беларускага калегі, каб дыстанцыравацца ад рэзкіх заяваў, у прыватнасьці, заявы про тое, што амэрыканцы "самі вывезьлі з Расеі і адмылі трыльён даляраў". Відавочна, падобны пасаж не прайшоў бы незаўважным у Вашынгтоне, і Пуціну прыйшлося б доўга тлумачыцца з прадстаўнікамі адміністрацыі Буша, калі б пагадзіўся ён на сустрэчу з Лукашэнкам.
Замест гэтага Пуцін аддаў перавагу схованцы ў Крамлі. Непрыгожая сытуацыя пагражала перарасьці ў дыпляматычна скандаль, аднак на выручку раптоўна прыйшоў усьмешлівы Аскар Акаеў, які "выпадкова" ляцеў з Бішкеку ў Давос, і ў якога "раптам" зьявіліся неадкладныя справы ў Менску. Затым, паводле афіцыйнай версыі, Акаеў зьвярнуўся з прозьбаю да Лукашэнкі аб сустрэчы і той адразу засьпяшаўся назад у беларускую сталіцу. Адным словам, кіргізкі прэзыдэнт аказаў важную дыпляматычную паслугу як Маскве, так і Менску.
Пры чым у бок незабыўнага Пал Палыча, то той, у бруклінскім пастарунку, працягвае назвонюваць у офіс сакратэрыяту "саюзнай дзяржавы", патрабуючы ад палітычнага кіраўніцтва як Расеі, так і Беларусі садзейнічаць яго вызваленьню. Аднак пасьля інцыдэнту з Лукашэнкам становіцца зразумела, што надзеі Барадзіна дарэмныя: Крэмль прыняў цьвёрдае рашэньне ня ўмешвацца і здаць Пал Палыча, паставішы на карту нават адносіны з Менскам…