Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя заявы амэрыканскіх уладаў паводле арышту Барадзіна 11:09, 24/01/2001, ГРТ
Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Рычард Баучэр, абверг інфармацыю аб дачыненьні да гэтай гісторыі Сакрэтнай службы Злучаных Штатаў. Ён зноў паўтарыў раней агучаную версыю, што "дзярсакратара саюза Расеі й Беларусі" ззатрымалі на падставе міжнароднага ордэну на арышт.
На заўтра запланаваныя судзьдзёвыя заслухоўваньні пра вызваленьне Барадзіна пад залог. Абарона спадзяецца на дакуманты, што прывезены з Масквы адвакатам Элеанорай Сяргеевай. Размова йдзе пра матар`ялы, звязаныя са справамі кампаніяў "Мабэтэкс" і "Мерката-Трэйдынг".
Адвакаты пакуль адмаўляюцца ад кантакту з прэсай, таксама як і сам Павел Барадзін. Ён паведамляе адказаць на пытаньні журналістаў адразу пасьля сканчэньня судзебных заслухоўваньняў.