Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэвід Джонсан: мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя дзеяньнямі ўладаў Беларусі 11:10, 24/01/2001
Амбасадар Злучаных Штатаў Дэвід Джонсан зрабіў 16 студзеня зварот да Пастаяннага Савету АБСЭ ў Вене. Ён, у прыватнасьці, заявіў: "С-р Міністар (размова йдзе пра новага старшыню ПС АБСЭ міністры Геянэ), мы падзяляем вашую ўпэўненую падтрымку дзейнасьці Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ на Беларусі. Мы па-ранейшаму застемся глыбока занепакоеныя тым, што ўрад Беларусі так і не здолеў расьсьледаваць выпадкі зьнікненьня Міністра ўнутраных справаў Юры Захаранка, прапалага 7 траўня 1999г., намесьніка Спікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, якія зьніклі 16 версьня 1999г., а таксама беларускага журналіста Зьміцера Завацкага, што прапаў паўгады таму 7 ліпеня 2000г.
Мы таксама ўзрушаныя нядаўнім наступам ураду Беларусі на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, забаронай на вяшчэньне найбуйной незалежнай тэлекампаніі й увядзеньнем цэнзуры на артыкул, апублікаваны ў вядомай незалежнай газэце краіны.
Хуткія прэзыдэнцкія выбары прадставяць чарговую магчымасьць Беларусі прадэманстраваць сваю прыхільнасьць прынцыпам АБСЭ, асабліва што тычыцца стварэньня спрыяльнай атмасфэры для правядзеньня свабодных выбараў і павагі правоў чалавека і прынцыпа вярхавенства закону. Улічваючы ўсё вышэй сказанае, мы вельмі зацікаўленыя ў вашай пазыцыі па дадзенаму пытаньню, а таксама ролі, якую АБСЭ павінна адыграць у забесьпячэньні назіраньня за выбарамі і іх ацэнцы".