Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першая крымінальная справа ўзбуджаная за абразу Лукашэнкі 11:12, 24/01/2001
пракуратурай у Барысаве ў дачыненьні да трох актывістаў апазыцыі - Аляксандра Абрамовіча, Алесі Ясюк і Надзеі Грачухі. 16 студзеня на цэнтральнай плошчы Барысава прайшоў несанкцыянаваны пікет, у якім ўзялі ўдзел Абрамовіч, Ясюк, Грачуха, а таксама непаўналетнія браты Зьміцер і Міхаіл Кузняцовы. Яны былі апранутымі ў медыцынскія халаты і трымалі ў руках плякаты "Патрабуем псыхіятрычнага абсьледаваньня Лукашэнкі!" і "Бывайце здаровы, Аляксандр Рыгоравіч!". Прахожым яны раздавалі ўлёткі з вытрымкамі з урачэбнага заключэньня ўрача-псыхіятра Зьміцера Шчыгельскага, што было абнародавана ў прэсе 12 студзеня.
Пра ўзбуджэньне крымінальнай справы Аляксандр Абрамовіч даведаўся вечарам 23 студзеня. Сьледства, паводле яго слоў, вядзе старшы сьледчы пракуратуры Барысава С.Пашкевіч.
Згодна з артыкулам 368 часткай 1 Крымінальнага кодэкса ім пагражае пакараньне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту да шасьці месяцаў; абмежаваньня волі на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленьня волі на той жа тэрмін.