Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Упершыню за сем гадоў спалі кошты на паліва 11:01, 25/01/2001
23 студзеня ў Беларусі зацьверджаныя новыя свабодныя аптовыя кошты на нафтапрадукты, што адгружаюцца канцэрнам "Белнафтахім", і рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі. Згодна з загадам канцэрну "Белнафтахім", кошт рэалізацыі аўтабензіну А-76 праз АЗС устаноўлены, уключаючы падатак з продажу і ПДК, у памеры 450 рублёў за літр, А-92 - 556 рублёў, АІ-95 - 636 рублёў, дызельнага паліва - 383 рублі, дызельнага паліва зімовага - 400 рублёў.