Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Электрасувязь зноў падаражэла
11:02, 25/01/2001

На Беларусі ўпершыню ў гэтым годзе вырасьлі тарыфы на паслугі электрасувязі. Павышэньне 25 студзеня закранула ўнутрырэспубліканскія тарыфы.

У прыватнасьці, на 15 адсоткаў(з 380 да 437 рублёў) вырасла абаненцкая плата за карыстаньне тэлефонам, пераведзеным на пачасавую аплату. У сваю чаргу, кошт хвіліны размовы па такому тэлефону з абанентам, што пражывае ў тым самым населеным пункце, павялічыўся на 8 адсоткаў (з 1,98 да 2,14 рублі).

Кошт хвіліны размовы паміж абанентамі адной вобласці павысіўся з 5,4 да 6 рублёў, паміж абанентамі розных абаласьцей - з 10,8 да 12 рублёў (у абодвух выпадках на 11адсоткаў).

Электронная магнітная картка на 120 хвілін для ўнутрыгарадскіх размоў па таксафону падаражэла на 8 адсоткаў (з 935 да 1.010 рублёў).

Акрамя таго, вырасьлі плата за карыстаньне радыёкропкай магутнасьцю да 1 вата (на 10 адсоткаў- з 105 да 116 рублёў), карыстаньне факсамі калектыўнага карыстаньня, а таксама тарыфы на перасылку тэлеграмаў па тэрыторыі рэспублікі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: