Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка сьцьвярджае: ён не крыважэрны 11:03, 25/01/2001, GazetSNG.ru
Аляксанадар Лукашэнка выказаўся 24 студзеня адносна структурных і іншых зьменаў ва ўрадзе, якія зьмены чакаюць нас у хуткім часе. Лукашэнка зрабіў гэтую заяву пасьля вяртаньня з Масквы. Лукашэнка сказаў, што да прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі будзе аптымізавана структура ўраду, некаторых міністэрстваў і ведамстваў. Дзеля справядлівасьці можна б было сказаць , што структура ўраду, некаторых міністэрстваў і ведамстваў на Беларусі ўжо аптымізавана, калі ўзгадаць пра тое, што нядаўна Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў шэрагу сілавых ведамстваў рэспублікі, нават Генэральную пракуратуру.
Лукашэнка сказаў, што "речь идет про вырезание кадров". Такая заўвага ня можа ня радаваць, бо выпадак, калі кіраўнік дзяржавы займаўся ліквідацыяй свайго ўраду, у эўрапэйскай краіне ўзгадаць цяжка - хіба толькі Іосіф Вісарыонавіч Сталін падобным чынам пазбаўляўся ад палітычных апанентаў, да й той размова йшла не пра ліквідацыю, а пра іншыя, больш сучасныя спосабы фізычнай ліквідацыі. Аднак існуюць іншыя крайнасьці: памерлы прэзыдэнт Цэнтарльнаафрыканскай рэспублікі Бокаса - той наогул паядаў сваіх падначаленых.
У наступнай рэпліцы Лукашэнка растлумачыў сваё нежаданьне "вырезать кадры": " белорусское правительство, насчитывающее двести человек, нельзя назвать большим". Аказваецца, уся справа ў колькасьці. Беларускаму ўраду пашанцавала. "Задача в том, чтобы привести функции кабинета, а также функции ряда министерств и ведомств в соответствие с требованиями времени, с рыночными преобразованиями", - патлумачыў Лукашэнка.
Бязспрэчна - трэба. Пытаньне толькі ў тым, з каго пачаць гэта прывядзеньне ў адпаведнасць. Відавочна, прэзыдэнт абсалютна ўпэўнены ў тым, што ён сам поўнасьцю адпавядае як рыначным пераўтварэньням, так і патрабаваньням часу. Некаторыя адзначаюць, што не так даўно ён выказваўся таксама вобразна: "Я ператрахивал парламент, и буду его ператрахивать". Цалкам у адпаведнасьці з духам часу.