Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На час адсутнасьці Паўла Барадзіна часова выконваць абавязкі "дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі" прызначаны адзін зь яго намесьнікаў Ігар Селіванаў. а пытаньне пра выбраньне меры адносна арыштаванага ў ЗША Барадзіна, як чакаецца, будзе вырашаны ў чацьвер.
Як заявіў "Інтэрфаксу" маскоўскі адвакат Барадзіна Генрых Падва, на прызначаным на 25 студзеня паседжаньні Бруклінскага суда Нью-Ёрку па пытаньні аб выбраньні меры пакараньня Барадзіну яго адвакаты, хутчэй за ўсё, будуць настойваць на тым, каб былы кіраўнік па справах прэзыдэнта РФ быў вызвалены пад залог і паручальніцтва каго-небудзь з афіцыйных прадстаўнікоў Расеі ў Амэрыцы - або пасла, ці генэральнага консула.
Адвакат падцьвердзіў меркаваньне свайго амэрыканскага калегі пра тое, што ў адрозьненьні ад выбраньня меры пакараньня, разгледжаньне пытаньня аб экстрадыцыі Барадзіна можа зацягнуцца не некалькі месяцаў. Паводле яго словаў, акрамя тых 40 дзён, якія па закону мае пракуратура Швэйцарыі для прадастаўленьня ў ЗША запыту пра выдачу, патрабуецца яшчэ нейкі час для таго, каб перакласьці дакуманты, якія падасьць швэйцарскі бок, на ангельскую і расейскія мовы.
Павел Барадзін ужо даў згоду насіць спэцыяльны бранзалет на назе, з дапамогаю якога магчыма было кантраляваць яго месцазнаходжаньне. Амбасада РФ дасьць гарантыі, што ён не схаваецца і будзе знаходзіцца тут, на тэрыторыі расейскага дыппрадстаўніцтва.