Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзьве фракцыі ПАСЭ СЭ прынялі рэзалюцыю па Беларусі
11:05, 25/01/2001

Спэцыяльную рэзалюцыю па Беларусі прынялі 24 студзеня сумесна фракцыі ліберальных дэмакратаў і эўрапейскіх дэмакратаў Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы. Гэты дакумант вытрыманы ў дастаткова жорсткіх танах. У ім, у прыватнасьці, адзначаецца, што ўлады Беларусі ня выканалі вядомых умоваў міжнароднага супольніцтва для прызнаньня апошніх парляманцкіх выбараў свабоднымі і дэмакратычнымі. Таму "палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу" другога скліканьня ня можа быць прызнана легітымным парлямантам. Апошнім легітымным парлямантам Беларусі зьяўляецца Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, зазначаецца ў рэзалюцыі.

Цяперашнім часам гэты дакумант вывучаецца яшчэ ў дзьвюх фракцыях ПАСЭ - "народнікаў" і сацыял-дэмакратаў, якія, магчыма, таксама яго падпішуць.

Пасьля слуханьняў у Камітэце па палітычных пытаньнях Парляманцкай асамблеі Савета Эўропы пра сытуацыю на Беларусі дакладчык ПАСЭ па Беларусі нямецкі парлямантарый Вольфганг Берант паведаміў, што наступны візыт Эўрапэйскай парляманцкай тройкі ў Менск адбудзецца з 5 па 7 сакавіка.

Паводле іфармацыі "Ю.С.Ньюс" у парляманцкую тройку ўваходзяць прадстаўнікі Парляманцкай асамблеі Савета Эўропы, Эўрапарляманту, Парляманцкай асамблеі АБСЭ. Ад Савету Эўропы акрамя Вольфганга Беранта на Беларусь прыедуць кіраўнік Палітычнага камітэту Парляманцкай асамблеі Тэры Дэвіс і дакладчык ад камітэту па прававых пытаньнях Цырыл Свобада.

В.Берант нагадаў , што неабходна дабіцца выкананьня чатырох асноўных патрабаваньняў да падрыхтоўкі і правядзеньня такіх выбараў, якія не былі выканыя беларускімі ўладамі мінулай восеньню:

- Я мяркую, што рашэьнне аб вяртаньні Беларусі статуса спецыяльна запрошанага ў ПАСЭ магчымае пасьля правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў прэзыдэнта ў Беларусі. Калі гэта будзе дасягнута, беларускі парлямант атрымае статус спэцыяльна запрошанага ў ПАСЭ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: