Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
"Арцікл-19" занепакоеная становішчам прэсы на Беларусі
11:09, 26/01/2001


 ПАЛIТЫКА 

Падазроны ў крымінальшчыне Барадзін удзячны Лукашэнку за падтрымку
11:08, 26/01/2001

"Дзяржсакратар саюзу Беларусі й Расеі" Павел Барадзін, што знаходзіцца ў амэрыканскай турме выказаў сваю ўдзячнасьць Аляксандру Лукашэнку за падтрымку. Як стала вядома "Інтэрфаксу" з дыпляматычных крыніцаў, 25 студзеня ў турме Брукліну адбылася сустрэча П.Барадзіна і генэральных консулаў Беларусі А.Астроўскага і Расеі П.Пракофьева.

Чыноўнікі кажуць, што на Беларусі працягваецца эканамічны пад`ём
11:07, 26/01/2001, Кампутарныя весткі

Як сьведчыць афіцыйная статыстыка, на Беларусі працягваецца эканамічны ўздым. Аб`ём валавога ўнутранага прадукту, вырабленага ў краіне ў 2000 годзе, павялічыўся на 6 адсоткаў у параўнаньні з паказчыкам за 1999 год. Рост прамысловай вытворчасьці склаў 8 адсоткаў, сельскагаспадарчай - 8,9адсоткі. Хто-небудзь на сабе гэта адчуў? Па той самай статыстыцы , ўзрасла колькасьць беспрацоўных - да пачатку гэтага года дасягнула паказчыку ў 2,1 адсоткі ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Спажывецкія кошты за мінулы год павысіліся ў 2 разы.

Новыя магчымасьці безпарольнага доступу ў Менску
11:06, 26/01/2001, Кампутарныя весткі

У распаўсюджаным РА "Белтэлеком" прэс-рэлізе паведамляецца, што ў Менску ўведзены ў дзеяньне яшчэ адзін нумар тэлефону для безпарольнага доступу ў Інтэрнэт - 209-2662. Новы нумар прымеркаваны для выкарыстаньня паслугі абанентамі тых станцыяў, якія па тэхнічных прычынах не маюць доступа па нумару 8-600-100.

Мінскі гарадзкі суд пацьвердзіў: ніводная Канстытуцыя ў Беларусі ня дзейнічае
11:05, 26/01/2001, Ю.С.Ньюс

Менскі гарадзкі суд пацьвердзіў 25 студзеня, што Аляксандар Лукашэнка ды ягонае атачэньне могуць не выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Артыкул 7 (аднолькавы ва ўсіх рэдакцыях Канстытуцыі) вызначае: "Нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публікуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам". Аднак Лукашэнка 12 студзеня 1998 года падпісаў указ № 19, які нідзе ня быў апублікаваны, але абмежаваў правы журналістаў, што хочуць асьвятляць ягоную дзейнасьць.

Беларусь абураецца па прычыне замены Барадзіна расейцамі
11:04, 26/01/2001, Рэйтар

Расея абвяргае абвінавачваньні ў перабольшваньні паўнамоцтваў, што раней прагучалі з вуснаў афіцыйнага Менску. інцыдэнт адбыўся ў чацьвер, пасьля таго, як у Злучаных Штатах быў затрыманы Павел Барадзін. Былы глава крамлёўскай адміністрацыі стаў перад судом Нью-Ёрку, які павінен вызначыцца паводле пытаньня аб выдачы Паўла барадзіна швэйцарскай пракуратуры, якая. у сваю чаргу, абвінавачвае чыноўніка ў адмываньні дзясяткаў мільёнаў даляраў на канктрактах па рэстаўрацыі Крамля.

Cуд вырашыў пакінуць Брадзіна ў турме. А ў Жэневе супраць яго выдзьвінуту абвінавачваньне
11:03, 26/01/2001

Паседжаньне па справе экстрадыцыі Паўла Барадзіна швэйцарскаму првасудзьдзю пачалося ў бруклінскім федэральным судзе 25 студзеня ў 22:45 па маскоўскім часе, паведамляе ІТАР-ТАСС. Старшынствававаў на судзе федэральны судзьдзя Віктар Пагарэльскі. Як стала вядома да 01:00 26 студзеня, суд Нью-Ёрку прыняў рашэньне не выпускаць Паўла Барадзіна пад залог. Судзьдзя заявіў, што для гэтага няма дастатковых падставаў.

Пастаўкі беларускай сталі ЗША лімітаваны
11:02, 26/01/2001

Дэпартамент камерцыі ЗША прыняў 17 студзеня рашэньне ўвесьці мытныя дэпазіты на імпарт сталёвай арматуры з васьмі краінаў, у ліку якіх і Беларусь. У дэпартаменце палічылі, што амэрыканскія вытворцы цярпяць ад несправядлівай канкурэнцыі з боку пастаўшчыкоў арматуры зь Беларусі, Інданезіі, Карэі, Кітая, Латвіі, Малдовы, Польшчы і Украіны, якія прадаюць сваю прадукцыю на амэрыканскім рынку па дэмпінгавых коштах.

Буша заклікаюць да дэмакратыі, свабоды і кантролю за захаваньнем правоў чалавека за мяжой
11:01, 26/01/2001, Стывен Муфсан, Вашынгтан Пост

Два дзесяткі вядучых прадстаўнікоў ад кансэрватараў накіравалі на імя Буша ліст, у якім яны заклікаюць новага прэзыдэнта зрабіць прыарытэтам зьнешняй палітыкі ЗША праблемы правоў чалавека, свабоды вераспавяданьня і дэмакратыі. Разам з тым, кансэрватары просяць Буша ня звужаць сфэры амэрыканскіх інтарэсаў за мяжой.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: