Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Буша заклікаюць да дэмакратыі, свабоды і кантролю за захаваньнем правоў чалавека за мяжой 11:01, 26/01/2001, Стывен Муфсан, Вашынгтан Пост
Два дзесяткі вядучых прадстаўнікоў ад кансэрватараў накіравалі на імя Буша ліст, у якім яны заклікаюць новага прэзыдэнта зрабіць прыарытэтам зьнешняй палітыкі ЗША праблемы правоў чалавека, свабоды вераспавяданьня і дэмакратыі. Разам з тым, кансэрватары просяць Буша ня звужаць сфэры амэрыканскіх інтарэсаў за мяжой.
У лісьце выказваецца занепакоенасьць некаторых рэспубліканцаў паводле таго, што адмінітрацыя Буша займае занадта абарончую пазыцыю, не надзяляючы патрэбнай увагі праблематыцы правоў чалавека. Больш за тое, падчас прадвыбарчай гонкі каманда Буша абвінавачвала адміністрацыю Клінтана ў тым, што яна займалася безпадстаўным гуманітарным умяшальніцтвам. Замест таго, каб займацца "сапраўднай палітыкай", група заклікае Буша засноўваць сваю палітыку на так званым "ідэялізму бяз ілюзіяў".
Група вызначыла некалікі накірункаў, дзе такі прынцып мажліва б было прымяніць - спыненьне гандлю жанчынамі і дзецьмі, генацыду ў Судане, масавага перасьледу на рэлігійнай глебе мусульманаў, хрысьціянаў, тыбецкіх буддыстаў і прыхільнікаў Фалун Гонгу ў Кітаі.
Сярод тых, хто падпісаў дакумант былы прадстаўнік ДзяржДэпу Рэйгана Элліёт Абрамс, былы сакратар па адукацыі Вільям Беннэт, міністар па турмах і былы дарадчык Ніксана Чак Колсан, прадстаўнік Савету замежных справаў Паула Дабрыянскі, камэнтатары Норман Падгоратц, Мідж Дэктар і Бэн Ваттэнберг, былы адказны за ўзбраеньні Макс кампельман, супрацоўнік Камітэту замежных справаў Сенату Марк Лагон, япіскап Кевін Манноя - прэзыдэнт Нацыянальнай Асацыяцыі Эвангелістаў, прафэсар Гарвардзкага Унівэрсітэту Майкл Новак, дарадца Буша і кансэрватар-гуру Марвін Оласкі, а таксама былы шэф ЦРУ Джэймс Вулсі.
"Асноўная ідэя ў тым, што мы больш ня можам праводзіць палітыку нацыянальных інтарэсаў за мяжой па старому ўзору. і справа тут зусім не ў стабільнасьці й сыстэмах узьраеньня," - адзначае Марк Палмэр, амбасадар ЗША ў Венгрыі падчас праўленьня прэзыдэнтаў Рэйгана й Буша- старэйшага.
Падпісаўшы зварот Палмэр Пауэлу, што ліст было таксама адасланы Дзяржсакратару Коліну Пауэллу, дарадцу па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кондолеззэ Райс і Віцэ-прэзыдэнту Чайні.
Зьмест ліста зусім не супярэчыць пазыцыі Буша па пытаньях ваеннага ўмяшальніцтва: "Амэрыка не павінна займацца неабдуманнымі ваеннымі апэрацыямі, якія маюць за мэту аказаньне гуманітарнай дапамогі або аказаньне дапамогі нацыі ў пытаньні самавызначэньня".
Аўтары ліста рэкамендуюць і далей аказваць падтрымку групе па разьвіцьцю дэмакратыі, і спыненьню тыраніі ня толькі сродкамі гуманітарнага характару. Гэтыя сродкі, што прадастаўляюцца ўрадамі дзяржаваў, павінны быць прывязанымі да захаваньня дадзенай дзяржаваю правоў чалавека.