Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пастаўкі беларускай сталі ЗША лімітаваны
11:02, 26/01/2001

Дэпартамент камерцыі ЗША прыняў 17 студзеня рашэньне ўвесьці мытныя дэпазіты на імпарт сталёвай арматуры з васьмі краінаў, у ліку якіх і Беларусь. У дэпартаменце палічылі, што амэрыканскія вытворцы цярпяць ад несправядлівай канкурэнцыі з боку пастаўшчыкоў арматуры зь Беларусі, Інданезіі, Карэі, Кітая, Латвіі, Малдовы, Польшчы і Украіны, якія прадаюць сваю прадукцыю на амэрыканскім рынку па дэмпінгавых коштах.

Цяпер Беларускі металургічны завод у Жлобіне, прадукцыя якога раней экспартавалася ў Злучаныя Штаты, быў бы вымушаны плаціць Мытнай службе ЗША дэпазіт памерам у 73,98 адсоткі ад кошту тавара. У Дэпартаменце камерцыі вырашылі, што менавіта такая розніца паміж сёньняшнімі коштамі і "справядлівымі рыначнымі" коштамі на беларускую арматуру.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні зьнешнеэканамічнай дзейнасьці БМЗ, завод, які прыпыніў пастаўкі ў Злучаныя Штаты адразу пасьля пачатку антыдэмпінгавага расьследаваньня ў першай палове 2000 года, не зьбіраецца аднаўляць гэтыя пастаўкі, пакуль у ЗША не будзе вынесенае канчатковае рашэньне. Раней БМЗ экспартаваў каля 15 адсоткаў сваёй прадукцыі на амэрыканскі рынак.

Чакаецца, што Дэпартамент камерцыі канчаткова вырашыць у красавіку, ці зьяўляюцца сёньняшнія кошты на беларускую арматуру дэмпінгавымі. А ў траўні Міжнародная гандлёвая камісія ЗША павінная вырашыць, ці нанесьлі такія пастаўкі шкоду амэрыканскім вытворцам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: