Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Cуд вырашыў пакінуць Брадзіна ў турме. А ў Жэневе супраць яго выдзьвінуту абвінавачваньне 11:03, 26/01/2001
Паседжаньне па справе экстрадыцыі Паўла Барадзіна швэйцарскаму првасудзьдзю пачалося ў бруклінскім федэральным судзе 25 студзеня ў 22:45 па маскоўскім часе, паведамляе ІТАР-ТАСС. Старшынствававаў на судзе федэральны судзьдзя Віктар Пагарэльскі. Як стала вядома да 01:00 26 студзеня, суд Нью-Ёрку прыняў рашэньне не выпускаць Паўла Барадзіна пад залог. Судзьдзя заявіў, што для гэтага няма дастатковых падставаў.
Генэральны пракурор Жэневы Бернар Бертосса ў чацьвер выдзьвінуў новае абвінавачваньне супраць "дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі" Паўла Барадзіна, паведамляе Лента. Ру. У адносінах Барадзіна зьявіліся новыя эпізоды, што пашыраюць кола сьледчых дзеяньняў, заявіў Бернар Бертосса ў інтэрв`ю швэйцарскаму часопісу "Хебдо". У прыватнасьці, паводле словаў пракурора яны тычацца ролі Барадзіна ў рэканструкцыі прэзыдэнцкага самалёту, якая праводзілася ў Швэйцарыі.
Акрамя таго, Бертосса заявіў, што кола падазраваемых па крымінальнай справе, па якой праходзіць Павел Барадзін, пашырылася. Зараз у якасьці падазроных фігуруюць імёны некалькіх расейскіх грамадзянаў. а таксама замежнікаў, што доўгі час працавалі ў Маскве.