Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь абураецца па прычыне замены Барадзіна расейцамі 11:04, 26/01/2001, Рэйтар
Расея абвяргае абвінавачваньні ў перабольшваньні паўнамоцтваў, што раней прагучалі з вуснаў афіцыйнага Менску. інцыдэнт адбыўся ў чацьвер, пасьля таго, як у Злучаных Штатах быў затрыманы Павел Барадзін. Былы глава крамлёўскай адміністрацыі стаў перад судом Нью-Ёрку, які павінен вызначыцца паводле пытаньня аб выдачы Паўла барадзіна швэйцарскай пракуратуры, якая. у сваю чаргу, абвінавачвае чыноўніка ў адмываньні дзясяткаў мільёнаў даляраў на канктрактах па рэстаўрацыі Крамля.
Расейскі прам`ер Міхаіл Касьянаў прызначыў Ігара Селіванава, аднаго з намесьнікаў Барадзіна, што выконвае абавязкі сакратара Саюзу Расеі й Беларусі - дзіўнае ўтварэньне, якое служыць плятформаю для дальнейшага эканамічнага з`яднаньня двух нацыяў.
Прызначэньне выклікала абурэньне ў сталіцы Беларусі Менску, які можа справакаваць раскол паміж дзьвюма сяброўскім дзяржавамі.
"Тэарытычна Касьянаў мае права выдвігаць на пасаду дзяржсакратара," - заўважыў адзін з афіцыйных прадстаўнікоў Менску, які папрасіў ня згадваць яго імя.
"Аднак такое рашэньне павінна быць зацьверджана Саветам Міністраў. Ня толькі прам`ер міністрам Расеі , але і беларускім таксама. Касьянаў ня можа прымаць рашэньні й аддаваць загады за два ўрады адначасова," - адзначыў менскі чыноўнік.
Намесьнік прам`ер-міністра Расеі Віктар Хрусьценка заявіў, што беларуска-расейскаму саюзу неабходна мець хаця б часова выконваючага абавязкі з тым, каб падрыхтаваць сустрэчу 29 студзеня.
Касьянаў дзейнічаў у якасьці старшыні Савету Міністраў саюзу, а не ў якасьці прам`ер-міністра Расеі, дадаў Хрысьценка. Міністар замежных справаў Расеі ігар Іваноў заявіў, што Масква робіць "усе магчымыя палітычныя і іншыя меры для забесьпячэньня вяртаньня Барадзіна на радзіму".