 | ПАЛIТЫКА |  |

КНГ АБСЭ ў Менску не рыхтуе баевікоў 11:12, 29/01/2001

Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ на Беларусі распаўсюдзіла 29 студзеня прэс-рэліз у адказ на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі ўвечары 27 студзеня па Беларускаму тэлебачаньні. У ім гаворыцца пра тое, што "Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ гатова да працягу супрацоўніцтва з уладамі, палітычнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі ў адпаведнасьці з Дэклярацыяй, прынятай і ўхваленай на Стамбульскім саміце АБСЭ 19 лістапада 1999 года, пад якой Лукашэнка таксама паставіў свой подпіс". 
Заява ARTICLE 19, Сусьветнай кампаніі за свабоду слова, паводле праэкта закону Рэспублікі Беларусь "Пра інфармацыйную бясьпеку" 25 студзеня 2001 года 11:11, 29/01/2001

ARTICLE 19, Сусьветная кампанія за свабоду слова, вельмі занепакоеная плянамі ўвесьці на Беларусі заканадаўства, накіраванае на забесьпячэньне "інфармацыйнай бясьпекі" рэспублікі, якое зьяўляецца яшчэ адным ударам па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя пляны выказваюць асаблівы незапакой напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў і без таго жахлівага становішча незалежных сродкаў масавай інфармацыі на Беларусі. 
Рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі практычна бяз перапынкаў 11:10, 29/01/2001

У 2001 годзе ў Беларусі прадоўжыўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. У студзені ў параўнаньні са снежнем на 6,8 адсоткаў павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі ж падаражэлі ацяпленьне, гарачая вада, халодная вада і каналізацыя. На 40 адсоткаў падаражэў газ, на 50 адсоткаў узрасьлі тарыфы на вываз і абясшкоджваньне адходаў. 
З беларускім рэжымам актыўна гандлюе толькі Расея 11:09, 29/01/2001

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў 2000 годзе былі Расея (па выніках 11 месяцаў на яе долю прыпадалі 58,2 адсоткі ўсяго аб`ёму зьнешнегандлёвых аперацыяў), Украіна (5,7адсоткі), Германія (5,2), Польшча (3,2), Латвія (3,1), Літва (2,6) і Італія (1,5адсоткі). 
Журналіст Уладзіслаў Максімаў атрымаў 9 нажавых раненьняў 11:08, 29/01/2001

Журналіст расейскай газэты "Ведомости", грамадзянін Беларусі Уладзіслаў Максімаў падвергся ў Маскве днём 24 студзеня нападу групы падлеткаў. Напад адбыўся каля станцыі метро "Дынама". У выніку Уладзіслаў атрымаў 9 нажавых раненьняў. Ён быў дастаўлены ў рэанімацыю шпіталю імя Боткіна. Дактарам цудам давялося ўратаваць ягонае жыцьцё. 
Амбасада ў Літве пратэстуе нават супраць сэмінараў для апазыцыі 11:07, 29/01/2001

Амбасада Беларусі ў Літве выказала 27 студзеня неразуменьне ў сувязі з правядзеньнем у Вільнюсе сэмінару для прадстаўнікоў беларускай апазыцыі на тэму "Негвалтоўная барадзьба дэмакратыі і працэс дэмакратызацыі на Беларусі". На гэтым сэмінары каля 40 прадстаўнікоў беларускай апазыцыі вывучаюць метады негвалтоўнай барадзьбы з аўтарытарным рэжымам. 
Справу Кудзінава адправілі на перагляд 11:06, 29/01/2001, "Наша Свабода"

У Барысаўскім раённым судзе адбудзецца перагляд справы Уладзімера Кудзінава, які адбывае пакараньне ў менскай калёніі. Пытаньне толькі ў тым, калі ў барысаўскіх судзьдзяў, якія і "ўляпілі" яму сем гадоў турмы за "хабарніцтва", дойдуць рукі да справы дэпутата. 
Гучны выступ Лукашэнкі з абвінавачваньнямі АБСЭ датавана першым тыднем студзеня 11:05, 29/01/2001

Бюджэт місііі АБСЭ, што працуе ў Менску пераходзіць пад кантроль беларускіх уладаў. Пра гэта заявіў Алляксандар Лукашэнка ў інтэрв`ю БТ, якоі было паказана 27 студзеня. Цікава, што гэта самае інтэрв`ю ўжо выходзіла ў эфір тры тыдні таму. Але 6 студзеня Лукашэнка пра тое, што кансультатыўна-назіральная група АБСЭ фінансуе беларускую апазыцыю, нічога не сказаў. Напэўна, менавіта зараз прыйшоў час, каб выпусьціць у эфір гэты ўрывак яго інтэрв`ю. Колькі яшчэ такіх "зарыхтовак" захоўваецца ў нетрах БТ? 
На выбарах прэзыдэнта зьявіўся першы "левы" кандыдат 11:04, 29/01/2001

Партыя камуністаў Беларуская лічыць мэтазгодным, каб першы сакратар Цэнтральнага камітэту ПКБ Сяргей Калякін удзельнічаў у якасьці кандыдата ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Такое рашэньне прынята 27 студзеня на трэцьцім паседжэньні VI зьезду ПКБ. 
Абрабаваньне офісаў недзяржаўных арганізацыяў "Вежа" і "Рубон" 11:03, 29/01/2001

У ноч з 26 на 27 студзеня быў абрабаваны офіс Берасьцейскага цэнтру падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа". Як паведаміла кіраўнік цэнтру "Вежа" Інна Кулей, рабаўнікі вынесьлі ўсю тэхніку, якая была ў карыстаньні цэнтру "Вежа". 
Майкл Козак: "Калі я працаваў на Кубе, мяне таксама нікуды не запрашалі" 11:02, 29/01/2001, Ю.С.Ньюс

Амбасадар ЗША Майкл Козак, які прыбыў у Менск 20 кастрычніка 2000 года, адзначыць у гэты ўікэнд 100 дзён свайго знаходжаньня ў Беларусі. На працягу гэтых ста дзён Аляксандар Лукашэнка так і не знайшоў час для таго, каб прыняць у Козака даверчыя граматы. 
Супрацоўнікі " Стыль Радыё " падазраюцца ў атрыманьні хабару 11:01, 29/01/2001

Пракуратурай Цэнтральнага раёну горада Менску ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненьні намесьніка дырэктара Стыль Радыё і начальніка рэклямнага адзьдзелу гэтай радыёстанцыі. Першы затрыманы, другі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. 
|  |
|