Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На выбарах прэзыдэнта зьявіўся першы "левы" кандыдат 11:04, 29/01/2001
Партыя камуністаў Беларуская лічыць мэтазгодным, каб першы сакратар Цэнтральнага камітэту ПКБ Сяргей Калякін удзельнічаў у якасьці кандыдата ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Такое рашэньне прынята 27 студзеня на трэцьцім паседжэньні VI зьезду ПКБ.
Прымаючы рашэньне, дэлегаты зьезду абапіраліся на вынікі праведзенага напярэдадні сярод членаў ПКБ сацыялагічнага апытаньня, згодна з якім 70 адсоткаў членаў партыі выказаліся за тое, каб ПКБ самастойна ішла на прэзыдэнцкія выбары. Да таго ж, як зазначалася на зьезьдзе, патэнцыйныя кандыдаты - Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Сяргей Гайдукевіч і Павел Казлоўскі, якія заявілі пра сябе на дадзены момант, - па ідэалагічных устаноўках не задавальняюць ПКБ. Адзіным патэнцыйным кандыдатам, блізкім па сацыяльных арыенцірах да ПКБ, быў названы лідэр Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімір Ганчарык. Аднак на выбары камуністы пакуль вырашылі ісьці самастойна.