Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гучны выступ Лукашэнкі з абвінавачваньнямі АБСЭ датавана першым тыднем студзеня 11:05, 29/01/2001
Бюджэт місііі АБСЭ, што працуе ў Менску пераходзіць пад кантроль беларускіх уладаў. Пра гэта заявіў Алляксандар Лукашэнка ў інтэрв`ю БТ, якоі было паказана 27 студзеня. Цікава, што гэта самае інтэрв`ю ўжо выходзіла ў эфір тры тыдні таму. Але 6 студзеня Лукашэнка пра тое, што кансультатыўна-назіральная група АБСЭ фінансуе беларускую апазыцыю, нічога не сказаў. Напэўна, менавіта зараз прыйшоў час, каб выпусьціць у эфір гэты ўрывак яго інтэрв`ю. Колькі яшчэ такіх "зарыхтовак" захоўваецца ў нетрах БТ?
У інтэрв`ю Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што праца КНГ АБСЭ ў Менску гэта - мэтанакіраваная акцыя заходніх стуктураў. Павдле ягоных словаў, Захад зацікаўлены ва ўзмацненьні свайго ўплыву на тэрыторыі Беларусі і зараз шукае агентаў ўплыву, корміць іх і плоціць ім грошы.
Лукашэнка заявіў таксама, што ён супраць стварэньня групы назіральнікаў за надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Прадстаўнікі АБСЭ планавалі выдзеліць для гэтай мэты 14 тысячаў чалавек. Лукашэнка назваў гэтых людзей "боевиками, которые утром сеют, а вечером достают ружья из-под кровати".
І зусім загадкавымі і сьмешымі выглядаюць наступныя яго словы:
- Меня трудно здесь упрекнуть в том, что я занял жесткую позицию по отношению к ОБСЕ. Вы же знаете, после чего я занял такую позицию. … Когда группа западных наблюдателей начала говорить о варианте Коштуницы. Что, я должен на это спокойно смотреть? Когда мой народ сверху начнут бомбить боеприпасами, начиненными якобы необогащенным ураном?