Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справу Кудзінава адправілі на перагляд 11:06, 29/01/2001, "Наша Свабода"
У Барысаўскім раённым судзе адбудзецца перагляд справы Уладзімера Кудзінава, які адбывае пакараньне ў менскай калёніі. Пытаньне толькі ў тым, калі ў барысаўскіх судзьдзяў, якія і "ўляпілі" яму сем гадоў турмы за "хабарніцтва", дойдуць рукі да справы дэпутата.
Паводле новага Крымінальнага кодэксу, Кудзінаў ужо сваё адседзеў і павінен выйсьці на волю. Аднак нашыя ўлады разьвітвацца зь ім не сьпяшаліся, штучна зацягваючы працэс перагляду справы. Адпаведную скаргу адваката суд вярнуў, а Кудзінава ў турме пачалі ўгаворваць самога напісаць хадайніцтва.
Мінулым тыднем справа дэпутата патрапіла зь Менскага абласнога ў Барысаўскі раённы суд на перагляд. Не выключана, што перагляд адбудзецца ў бліжэйшыя дні.