Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналіст Уладзіслаў Максімаў атрымаў 9 нажавых раненьняў 11:08, 29/01/2001
Журналіст расейскай газэты "Ведомости", грамадзянін Беларусі Уладзіслаў Максімаў падвергся ў Маскве днём 24 студзеня нападу групы падлеткаў. Напад адбыўся каля станцыі метро "Дынама". У выніку Уладзіслаў атрымаў 9 нажавых раненьняў. Ён быў дастаўлены ў рэанімацыю шпіталю імя Боткіна. Дактарам цудам давялося ўратаваць ягонае жыцьцё.
Ўладзіслаў Максімаў перабраўся працаваць у Маскву ў 1997 годзе. Да гэтага ён працаваў у часопісе "Финансы", пасьля ў газэце "Имя". У расейскіх "Ведомостях" Максімаў працуе ў адзьдзеле прамысловасьці і энэргетычных рэсурсаў - ягонай тэматыкай зьяўляецца авіяцыя і машынабудаўніцтва.
Гандляр кветкамі, што стаў сьведкам злачынства, сказаў, што на Максімава напалі неклькі падледкаў.