Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Слабадан Мілошавіч сёньня можа быць узятым пад хатні арышт 11:13, 29/01/2001
Былы югаслаўскі лідар Слабадан Мілошавіч сёньня можа быць узятым пад хатні арышт. Як паведамляе брытанская газэта The Times, па загаду югаслаўскай паркуратуры ў былога прэзыдэнта краіны больш ня будзе спэцыяльнай дзяржаўнай аховы.
З кастрычніка мінулага года, калі Мілошавіч атрымаў паразу на выбарах, рэзыдэнцыю былога прэзыдэнта ў Бялградзе ахоўвалі 40 афіцэраў службы бясьпекі. Мілошавічу выдзялілі 10 чалавек хатняй прыслугі і пакінулі браніраваны "Мэрсэдэс".
На днях, нагадвае The Times, міністар унутраных справаў Югаславіі Зоран Жывковіч заявіў, што за два тыдні павінна быць прынята рашэньне пра выдачу Мілошавіча Міжнароднаму ваеннаму трыбуналу ў Гаазе.