 | ПАЛIТЫКА |  |

У менску зьбіты вядомы рэжысэр Валеры Мазынскі 11:08, 30/01/2001, Радыё "Свабода"

Невядомы ў мінулую суботу жорстка зьбіў галоўнага рэжысэра недзяржаўнага тэатру "Вольная сцэна" Валеры Мазынскага каля ягонага дому. Напад быў учынены а палове на дзясятую вечара. Валер Мазынскі вяртаўся з лазьні. Ён згадвае, што на вуліцы было зусім мала людзей, непасрэдна за ім ніхто, здаецца, ня йшоў. Да пад`езду заставалася некалькі крокаў, калі ззаду на галаву абрынуўся страшэнны ўдар. Валеры Мазынскі атрымаў некалькі сур`ёзных траўмаў галавы, на лоб накладзеныя швы, у яго прызналі ўстрасеньне мозгу. 
А ты паклаў галаву куміра на "Рок-гільяціну"? 11:07, 30/01/2001

Меньш за два тыдні засталося да падвядзеньня вынікаў акцыі разьвячаньня аўтарытэтаў "Рок-гільятына", якая была зарганізаваная "Музыкальнай газэтай" і газэтай "Навінкі". На сайце http://gil.tut.by вы яшчэ можаце пасьпець вызначыць найгоршыя праэкты 2000 года. Шляхам усенароднага галасаваньня будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях "Горшая група года", "Самы нецікавы альбом", "Самая няўдалая песьня", "Самы бязсэнсоўны тэкст" і шмат астатніх. Вынікі фестывалю будуць агучаныя вечарам 5 лютага на вечарынцы ў клюбе "Медыюм". 
Запазычанасьці ў сельскай гаспадарцы спрабуюць пагасіць загадамі 11:06, 30/01/2001

Як стала вядома БелаПАН, да 1 лютага аблвыканкамы і райвыканкамы павінны прыняць захады па пагашэньні сельскагаспадарчымі арганізацыямі запазычанасьці за насеньне і ўгнаеньні ў агульнай суме 30,6 мільёна даляраў ЗША. Гэта адно з даручэньняў, якія ўтрымліваюцца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі "Аб першашэраговых захадах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацыяў да веснавых палявых работаў і стварэньні трывалай кармавой базы ў 2001 годзе". 
Амэрыканскія ўлады маюць намер пазбавіць грамадзянаў Расеі й Беларусі права бязьвізавага транзыту праз ЗША 11:05, 30/01/2001

Амэрыканскія ўлады маюць намер пазбавіць грамадзянаў Расеі й Беларусі права бязьвізавага транзыту праз тэрыторыю ЗША. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", такое рашэньне прыняла 30 студзеня амэрыканская Служба іміграцыі і натуралізацыі (СІН), што структурна падпарадкоўваецца міністэрству юстыцыі ЗША. Паводле словаў прадстаўніка СІН, першапачатковы тэрмін уступленьня ў сілу гэтага рашэньня адкладзены ў сувязі з "мараторыям", які накладзены прэзыдэнтам Джоржам Бушам на ажыцьцяўленьне апошніх пастановаў адміністрацыі Клінтана. Тэрмін адтэрміноўкі, прыкладна, складзе два месяцы - да 5 красавіка. Разам з тым чакаецца, што дадзенае рашэньне СІН наўрад ці будзе перагледжана. 
Прам`еры Расеі й Беларусі адзіныя ў ацэнцы сытуацыі з затрыманьнем у ЗША Барадзіна 11:04, 30/01/2001

Сытуацыя з затрыманьнем ў ЗША "дзяржсакратара саюзу Расеі й Беларусі" "знаходзіцца пад сталым, пагадзінным кантролям" расейскага ўраду. Пра гэта паведаміў прам`ер- міністар РФ Міхаіл Касьянаў. Відавочна, што палітычны скандаль з арыштам Барадзіна сыходзіць да нуля. Наперад выступаюць крымінальныя аспэкты справы. 
Некаторыя сацыял-дэмакраты ізноў наступаюць на граблі "выбараў" 11:03, 30/01/2001

Цэнтральны Камітэт Беларускай Сацыяль-Дэмакратычнай Партыі ("Народная Грамада") прыняў 29 студзеня рашэньне пра ўдзел партыі ў давыбарах дэпутатаў у "палату прадстаўнікоў". Рэшэньне аб давыбарах было прынята ў адсутнасьць на паседжаньні ЦК значнай часткі яе членаў разам з яе главой Аляксеем Каралём, якія выконваючы рашэньне мінулага Кангрэсу дэмакратычных сілаў, адмаўляюцца ад удзелу ў выбарчым фарсе. Сёньня Аляксей Кароль правядзе прэс-канферэнцыю, дзе распавядзе пра сытуацыю вакол партыі, лідар якой, Мікалай Статкевіч, паспрабаваў раскалоць восеньню дэмакратычны блёк сваім удзелам на выбарах у палату. 
У Лідзе адмовілі ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі 11:02, 30/01/2001

Гарадзкая адмiнiстрацыя Лiды (Гродзенская вобласьць) адмовiла ў рэгiстрацыi мясцоваму прадстаўнiцтву Беларускага Хэльсiнкскага камiтэту (БХК). 
Рэжым Кастра арыштаваў дэпутата ў ветэрана "аксамітнай" рэвалюцыі 11:01, 30/01/2001, Беларускі форум у Празе "Адраджэньне"

Чэскі дэпутат, былы міністар фінансаў Іван Піліп, а таксама адзін зь лідараў "аксамітнай" рэвалюцыі Ян Бубэнік былі затрыманыя 28 студзеня на Кубе. Кубінскія ўлады абвінавачваюць чэскіх грамадзянаў у тым, што яны быццам былі высланыя амэрыканскай арганізацыяй FREEDOM HOUSE, каб ўсталяваць кантакты з кубінскімі дысыдэнтамі. 
|  |
|