Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 3031        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэжым Кастра арыштаваў дэпутата ў ветэрана "аксамітнай" рэвалюцыі
11:01, 30/01/2001, Беларускі форум у Празе "Адраджэньне"

Чэскі дэпутат, былы міністар фінансаў Іван Піліп, а таксама адзін зь лідараў "аксамітнай" рэвалюцыі Ян Бубэнік былі затрыманыя 28 студзеня на Кубе. Кубінскія ўлады абвінавачваюць чэскіх грамадзянаў у тым, што яны быццам былі высланыя амэрыканскай арганізацыяй FREEDOM HOUSE, каб ўсталяваць кантакты з кубінскімі дысыдэнтамі.

Вось які ліст распаўсюдзілі ўлады Кубы, дзе прадстаўляюць свае "доказы" віны Піліпа і Бубеніка:

"Акцыя, у якой ўдзельнічалі спадары Піліп і Бубенік, ня ёсьць для нашай краінай новай. Гэта толькі далейшы прыклад дзеяньняў, накіраваных на ўмяшальніцтва і дэстабілізацыю, якой займалася і займаецца Чэская рэспубліка супраць кубінскага рэвалюцыйнага працэсу. Гэтая кансьпірацыя распачалася ў 1989 годзе… З таго часу кіраўніцтва ЧР захоўвае адносна Кубы непрыхавана варожыя стасункі… Чэская дыпляматычная місія стала месцам сканцэнтраваньня паклёпаў на Кубу, якая зьяўляецца камунікацыйным каналам з амэрыканскай тэрыторыяй…"

Аб вызваленьні чэскіх грамадзянаў выступіў старшыня Эўрапейскай камісіі Романо Проды. Аднак МЗС Кубы заявіў, што толькі прабачэньне Чэскай рэспублікі за ўнутранае ўмяшальніцтва можа стаць першым крокам да сумеснага дыялёгу наконт інцыдэнту.

Вось як адрэагаваў на гэта прэм`ер-міністар Мілош Зэман:

Я не бачу прычыны, чаму чэскі ўрад мусіць прасіць прабачэньне ў кубінскіх уладаў. Па-другое, супраць нашых двух затрыманых грамадзянаў не было прад`яўленае аніводнае абвінавачваньне і не былі прапанаваныя ніякія доказы. Значыць, яны ні ў чым не вінаватыя.

Чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл пацьвердзіў, што Чэхія ня мусіць прасіць прабачэньне ў кубанскіх уладаў. Гавэл клапоціцца аб вызваленьні Піліпа і Бубеніка, зьвяртаючыся да ўсіх міжнародных структураў з заклікам паўплываць на Фідэля Кастра.

Сытуацыя ўскладняецца тым, што кубанскае кіраўніцтва адмаўляецца ад любых кантактаў з уладамі Чэскай рэспублікі. Адзіныя чэхі, зь якімі кубанцы згодныя мець кантакты, - дэпутаты ад чэскай камуністычнай партыі. Тым ня меньш, 29 студзеня старшыня Сэнату ЧР Пэтр Пітгард адправіўся на "выспу свабоды", каб абараняць грамадзянаў сваёй краіны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: