Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 3031        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У менску зьбіты вядомы рэжысэр Валеры Мазынскі
11:08, 30/01/2001, Радыё "Свабода"

Невядомы ў мінулую суботу жорстка зьбіў галоўнага рэжысэра недзяржаўнага тэатру "Вольная сцэна" Валеры Мазынскага каля ягонага дому. Напад быў учынены а палове на дзясятую вечара. Валер Мазынскі вяртаўся з лазьні. Ён згадвае, што на вуліцы было зусім мала людзей, непасрэдна за ім ніхто, здаецца, ня йшоў. Да пад`езду заставалася некалькі крокаў, калі ззаду на галаву абрынуўся страшэнны ўдар. Валеры Мазынскі атрымаў некалькі сур`ёзных траўмаў галавы, на лоб накладзеныя швы, у яго прызналі ўстрасеньне мозгу.

Валер Мазынскі распавядае з рэанімацыі шпіталю лячэбнай камісіі.

- Быў просты ўдар ззаду ў патыліцу. Я пачуў адно нейкі шоргат ззаду, ня бег за мной ніхто. Такое адчуваньне, што чакалі мяне.

Удар быў тупы, як даўбнёй нейкай. І я паплыў. Гэта доўжылася ня больш за хвіліну, разоў пяць мяне білі, і ўсё па галаве. Я закрываўся рукой, таму рука гэтак пашкоджаная.

Мяне ўдарыў ён ззаду, і далей біў увесь час ззаду. Я ня мог павярнуцца, а ён пасьля спакойна пайшоў. Не пабег чалавек, крок быў такі самы, як ён перад тым падышоў да мяне: туп-туп-туп. І пасьля гэтага я ўжо стаў крычаць, зваць на дапамогу.


Побач з суседнім пад`ездам стаялі хлопцы зь дзяўчатамі, яны першыя й падышлі. У цемры было не разабраць - хто гэта й што зь ім, можа, п`яны ці бомж. Ледзь ня трацячы прытомнасьць, Мазынскі пасьпеў назваць нумар хатняга тэлефону.

Лекары, якія наглядаюць за пацярпелым, кажуць, што даставілі яго ў цяжкім стане, але цяпер яму лепш.

Валер Мазынскі перакананы, што злачынства не раскрыюць, бо гэта не звычайнае хуліганства, а палітычнае папярэджаньне. Мазынскі кажа, што яго пільнавалі, але нічога не ўзялі, нават шапкі не кранулі, каб хоць зымітаваць крадзёж. Мазынскі сьцьвярджае, што напярэдадні двойчы атрымліваў папярэджаньне , што ім цікавяцца спэцслужбы. Раіў Мазынскаму ня лезьці ў палітыку былы міністар культуры Аляксандар Сасноўскі.

Хаця рэжысэр і ня лічыць сябе палітыкам, ён усё ж згодны, што ў пэўным сэнсе ягоная дзейнасьць тэатральнага дзеяча ўплывала на палітычную сытуацыю й менавіту таму зь ім паквіталіся.

Варта згадаць, што гэтак жа ля пад`езду свайго дому тры месяцы таму зьбілі вядомага пісьменьніка Артура Вольскага. Невядомыя нападалі й на гэткіх дзеячоў культуры як кінарэжысэр Юры Хашчавацкі й артыст Расьціслаў Янкоўскі. Ніводны з гэтых выпадкаў ня быў раскрыты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: