Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
адбыўся на мінулыя выходныя ў Слоніме. Выкраданьне аргтэхнікі і інфармацыі рэсурсных цэнтраў становіцца тэндэнцыяй у Беларусі, адзначаюць прадстаўнікі "трэцьцяяга сэктару". На гэты раз злачынцы ўзламілі дзьверы ў офісе тамтэйшага грамадзкага цэнтру "Воля да разьвіцьця".
Міністар замежных справаў Ісламскай Рэспублікі Іран Камаль Харразі прыедзе з афіцыйным візытам у Менск 1 лютага. Яго прыме Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік МЗС Ірана правядзе таксама перамовы з прам`ер-міністрам, дзяржсакратаром Савету бясьпекі і іншымі чыноўнікамі. Афіцыйна паведамляецца, што на перамовах "пройдзе абмеркаваньне шырокага спэктру пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасьці, у гандлёва-эканамічнай сфэры, у галіне навукі, тэхнікі, адукацыі, культуры."
Намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету XIII скліканьня Генадзь Цярэня быў зьняты зь цягніка і затрыманы 29 студзеня 2001 г. у 0 гадзін 40 хвілінаў на чыгуначнай станцыі Гудагай (Гродзенская вобласьць). Супрацоўнікі мытні правялі асабісты дагляд і канфіскавалі ў Цярэні відэакамеру Sony і матар`ялы сэмінару "Негвалтоўная барацьба за дэмакратыю і дэмакратычныя працэсы на Беларусі", які праходзіў у Вільнюсе пад эгідай Літоўскай асацыяцыі правоў чалавека. Затрыманьне і канфіскацыя праводзіліся без складаньня пратаколу затрыманьня з перабольшваньнем усталяваных тэрмінаў.

Менскі Гарадзкі Суд распачынае паўторны разгляд крымінальнае справы супраць старшыні БСДП ("Народная Грамада") Мікалая Статкевіча й дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукіна. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі й правядзеньні несанкцыяванага шэсьця 17 кастрычніка 1999 г., пасьля якога адбыліся жорсткія сутычкі дэманстрантаў з сіламі аховы правапарадку.
Хваляваньні на Менскім трактарным заводзе прайшлі 27 і 28 студзеня, паведаміў прэс-цэнтар Свабоднаг прафсаюзу Беларускага. 27 студзеня рабочым трактарнага заводу паведамілі, што выплата заробку за сьнежань працягвацца ня будзе, бо "няма грошаў". Улічваючы, што заробак затрымлівалі і так на цэлы месяц, рабочыя стыхійна спынілі працу і накіраваліся да будынка адміністрацыі.
Супрацоўнікі Федэральнага бюро расьследаваньняў ЗША арыштавалі на мінулым тыдні ў горадзе Маямі грамадзяніна Перу Венэра Гарыда, які, сярод іншага, падазраецца ў махлярстве пры закупках зброі для перуанскай арміі ў краінах Усходняй Эўропы, у тым ліку ў Беларусі. Улады Перу выпісалі ордэр на арышт Гарыда 19 студзеня.
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў да разгляду скаргу аб неадпаведнасьці Канстытуцыі цяперашняй сыстэмы пералічэньня прафсаюзных унёскаў - праз бугальтэрыі прадпрыемстваў. ФПБ ды незалежныя юрысты лічаць, што гэта працяг ціску на Фэдэрацыю прафсаюзаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, паведамляе радыё "Свабода".
так паведамілі ўчора на прэс-канферэнцыі некалькі кіраўнікоў партыі Аляксей Кароль, Анатоль Гурыновіч, Павал Знавец і Анатоль Сідарэвіч. Выратуе адзінства партыі, на іхную думку, толькі неадкладная зьмена кіраўніцтва партыі на чале зь Мікалаем Статкевічам.