Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская Сацыяль - Дэмакратычная Партыя (Народная Грамада) перад расколам -
11:01, 31/01/2001

так паведамілі ўчора на прэс-канферэнцыі некалькі кіраўнікоў партыі Аляксей Кароль, Анатоль Гурыновіч, Павал Знавец і Анатоль Сідарэвіч. Выратуе адзінства партыі, на іхную думку, толькі неадкладная зьмена кіраўніцтва партыі на чале зь Мікалаем Статкевічам.

Яны заявілі, што дзейнасьць партыі фактычна спаралізаваная з-за глыбокіх разыходжаньняў між сябрамі Цэнтральнага камітэту. Паводле лідэра фракцыі Аляксея Караля, прычынай расколу сталі прынятыя мінулай нядзеляй пастановы аб удзеле прадстаўнікоў партыі ў давыбары ў "палату прадстаўнікоў". Цэнтральны камітэт партыі зацьвердзіў іх перавагаю ў чатыры галасы, пры адсутнасьці нязгодных з такой пазыцыяй членаў кіраўніцтва.

Аляксей Кароль, Анатоль Гурыновіч, Павал Знавец і Анатоль Сідарэвіч лічаць, што ўдзел у давыбарах у так званую Палату дыскрэдытуе партыю ў вачох іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і парушае пастанаўленьні мінулага Кангрэсу дэмакратычных сілаў аб байкоце фарсу. Прадстаўнікі апазыцыйнай партыйнай фракцыі лічаць, што менавіта дзякуючы пазыцыі Мікалая Статкевіча БСДП апынулася на мяжы расколу, а таксама дазволі ўладам гаварыць пра раскол ў шэрагах апазыцыі.

Каб захаваць партыйнае адзінства, сябры фракцыі пачалі збор подпісаў сярод партыйцаў за правядзеньне ў сакавіку ці красавіку пазачарговага зьезду БСДП. На зьезьдзе прадстаўнікі фракцыі будуць дамагацца абраньня новага кіраўніцтва "Народнай Грамады" і вяртаньня партыі на плятформу аб`яднанай дэмакратычнай апазыцыі. Калі ж большасьць дэлегатаў зьезду не падтрымае сябраў фракцыі, тады яны гатовыя выйсьці з шэрагаў "Народнай Грамады" і стварыць новую сацыяль-дэмакратычную партыю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: