Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канстытуцыйны суд падключыўся да ціску на прафсаюзы
11:02, 31/01/2001

Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў да разгляду скаргу аб неадпаведнасьці Канстытуцыі цяперашняй сыстэмы пералічэньня прафсаюзных унёскаў - праз бугальтэрыі прадпрыемстваў. ФПБ ды незалежныя юрысты лічаць, што гэта працяг ціску на Фэдэрацыю прафсаюзаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, паведамляе радыё "Свабода".

Гэтая справа цягам месяца будзе разгледжаная і, паводле паведамленьня БТ, усе сябры прафсаюзаў змогуць у выпадку станоўчага рашэньня спагнаць свае унёскі з прафсаюзаў.

Былы сябар Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў дзівіцца падобным паведамленьням, бо Канстытуцыйны суд ня мае права распачынаць справу на падставе звароту нейкага грамадзяніна. Тым больш, такое рашэньне (калі яно будзе прынятае) ня можа мець зваротнай сілы, бо пагаршае матэрыяльную сытуацыю аднаго з суб`ектаў права - прафсаюзаў. Міхаіл Пастухоў робіць выснову, што Канстытуцыйны суд выконвае палітычны заказ цяперашніх уладаў:

- Гэта выключна палітычны крок. Цяпер улады хочуць паўплываць на прафсаюзы, каб прафсаюзы затым паўплывалі на старшыню прафсаюзаў Ганчарыка, які думае выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: