Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ФБР арыштавала перуанца, што падазраецца ў закупках зброі ў Беларусі
11:03, 31/01/2001, БелаПАН

Супрацоўнікі Федэральнага бюро расьследаваньняў ЗША арыштавалі на мінулым тыдні ў горадзе Маямі грамадзяніна Перу Венэра Гарыда, які, сярод іншага, падазраецца ў махлярстве пры закупках зброі для перуанскай арміі ў краінах Усходняй Эўропы, у тым ліку ў Беларусі. Улады Перу выпісалі ордэр на арышт Гарыда 19 студзеня.

ФБР паведаміла, што Гарыда некалькі тыдняў таму паклаў на рахунак у банку Маямі 15 мільёнаў даляраў ЗША. Сьледства лічыць, што гэтыя грошы ён атрымаў ад махлярства з нерухомасьцю, пенсійнымі фондамі і зброяй. Гарыда падазраюць у тым, што ён працаваў разам з Уладзімера Мантэсінасам, былым кіраўніком перуанскай разьведкі, які займаўся закупкамі зброі, у тым ліку арганізоўваў кантракты на закупку ваенных самалётаў у Беларусі.

У Швэйцарыі былі "замарожаныя" каля 70 мільёнаў даляраў ЗША на 17 рахунках, якія, на думку сьледчых, належаць Мантэсінасу і былі адкрытыя на імёны падстаўных асоб. Сьледства лічыць, што гэтыя грошы Мантэсінас атрымліваў у якасьці "камісійных" ад кантрактаў на закупку зброі па ўсім сьвеце - ад Беларусі да Іарданіі.

Паводле розных крыніцаў, Перу закупіла ў Беларусі пачынаючы з 1996 года ад 12 да 21 зьнішчальніка "МіГ", ад 14 да 18 штурмавікоў "Су-25", а таксама сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Як паведамляе амэрыканскае выданьне Christian Science Monitor, агульная сума кантрактаў толькі на пастаўкі "МіГаў" зь Беларусі і запасных частак да іх з Расеі склала амаль мільярд даляраў ЗША.

Дагэтуль невядома, куды пайшлі грошы, атрыманыя Беларусьсю ад гэтых кантрактаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: