Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рабочыя МТЗ пагражаюць перакрыць чыгунку з-за нявыплаты заробку за сьнежань 11:04, 31/01/2001
Хваляваньні на Менскім трактарным заводзе прайшлі 27 і 28 студзеня, паведаміў прэс-цэнтар Свабоднаг прафсаюзу Беларускага. 27 студзеня рабочым трактарнага заводу паведамілі, што выплата заробку за сьнежань працягвацца ня будзе, бо "няма грошаў". Улічваючы, што заробак затрымлівалі і так на цэлы месяц, рабочыя стыхійна спынілі працу і накіраваліся да будынка адміністрацыі.
Дырэктар завода Міхаіл Лявонаў адмовіўся размаўляць з рабочымі. Толькі пасьля таго, як рабочыя прыгразілі перакрыць чыгуначную магістраль Менск - Масква, прадстаўнікі адміністрацыі пагадзіліся сустрэцца з рабочымі.
Аднак, пасьля пагрозы і паведамленьняў, што грошаў няма, рабочыя нічога не атрымалі. Рабочыя адмаўляюцца баставаць, бо завод і так працуе 2-3 дні на тыдзень, таму страйк будзе на руку адміністрацыі - за гэты час ня трэба плаціць заробак.
Тым ня меньш рабочыя маюць намер ажыцьцявіць пагрозу - перакрыць чыгунку калі ім ня выплацяць заробак.