Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На мяжы зь Літвой арыштаваны дэпутат Цярэня. З канфіскацыяй маёмасьці
11:06, 31/01/2001

Намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету XIII скліканьня Генадзь Цярэня быў зьняты зь цягніка і затрыманы 29 студзеня 2001 г. у 0 гадзін 40 хвілінаў на чыгуначнай станцыі Гудагай (Гродзенская вобласьць). Супрацоўнікі мытні правялі асабісты дагляд і канфіскавалі ў Цярэні відэакамеру Sony і матар`ялы сэмінару "Негвалтоўная барацьба за дэмакратыю і дэмакратычныя працэсы на Беларусі", які праходзіў у Вільнюсе пад эгідай Літоўскай асацыяцыі правоў чалавека. Затрыманьне і канфіскацыя праводзіліся без складаньня пратаколу затрыманьня з перабольшваньнем усталяваных тэрмінаў.

Як паведаміў БХК Генадзь Цярэня, пратоколы ад адміністратыўным мытным парушэньні і канфіскацыі рэчаў і дакумэнтаў не адпавядаюць рэчаіснасці, утрымоўваюць ілжывыя абвінавачваньні ў непадпарадкаванасьці распараджэньня асобы мытнага органа РБ і ў брыдкаслоўі. Пры складаньні пратаколаў супрацоўнікі мытні хадзілі за кансультыцыямі да начальства. Астатнія ўдзельнікі вяртаюцца ў Менск сёньня й заўтра. Напэўна, на мяжы іх таксама чакае "цёплы" прыём.

Нагадаем, што яшчэ напачатку сэмінару Амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы зьвярнулася ў МЗС Літвы з нотай пратэсту супраць правядзеньня сэмінару аб метадах негвалтоўнай барацьбы з рэжымам. На што МЗС адказала, што сэмінар праводзіцца недзяржаўнай арганізацыяй, і ўлады ня маюць да яго ніякага дачыненьня. У сэмінары прымалі ўдзел каля 40 прадстаўнікоў Вярхоўнага Савету, палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў.

А 30 студзеня ў беларускае зьнешнепалітычнае ведамства быў выкліканы амбасадар Літвы ў Рэспубліцы Беларусь Ёнас Паслаўскас, якому заяўлена, што МЗС Беларусі "заклапочана" правядзеньнем у Вільнюсе сэмінару, "які насіў яўна дэструктыўны характар і быў накіраваны на стварэньне неспрыяльных умоваў напярэдадні выбарчай кампаніі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: