Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адзін напад на офіс недзяржаўнай арганізацыі
11:09, 31/01/2001

адбыўся на мінулыя выходныя ў Слоніме. Выкраданьне аргтэхнікі і інфармацыі рэсурсных цэнтраў становіцца тэндэнцыяй у Беларусі, адзначаюць прадстаўнікі "трэцьцяяга сэктару". На гэты раз злачынцы ўзламілі дзьверы ў офісе тамтэйшага грамадзкага цэнтру "Воля да разьвіцьця".

Як паведаміў кіраўнік цэнтру Міхась Варанец, зламысьнікі нічога не скралі, таму што на той момант усё абсталяваньне і дакуманты ў офісе адсутнічалі. Ён таксама паведаміў, што летась у кастрычніку офіс "Волі да разьвіцьця" ужо быў абрабаваны - тады зніклі 2 кампутары, 2 друкаркі, капіравальны апарат, мадэм, сканэр і факс. Знайсьці злачынцаў міліцыі не ўдалося.

26 студзеня кіраўнік арганізацыі набыў неабходнае абсталяваньне, а раніцай 30 студзеня спэцыялісты "Аховы" павінны былі распачаць устаноўку сігналізацыі ў офісе. На думку Міхася Варанца, злодзеі меркавалі, што адноўленая з папярэдняга крадзяжу тэхнічная база арганізацыі знаходзіцца ў офісе.

Нагадаем, што у ноч на 27 студзеня быў абрабаваны офіс Брэсцкага цэнтру падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа", у ноч з 25 на 26 студзеня - офіс Верхнядзьвінскага інфармацыйна-рэсурснага цэнтру "Рубон".

Грамадзкае аб`яднаньне "Воля да разьвіцьця" зьяўляецца рэсурсным цэнтрам Слонімскага раёну. Рэсурсныя цэнтры - гэта грамадзкія арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай і развіцьцём грамадзянскіх ініцыятываў на месцах. Паслугамі і абсталяваньнем слонімскага цэнтру карыстаецца 13 грамадзкіх арганізацыяў рэгіёну. На базе цэнтру рыхтуецца да друку 6 выданьняў малых накладаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: