Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Брестский курьер" атрымаў папярэджаньне ад Дзяржкамдруку 11:03, 01/02/2001
Штотыднёвік "Брестский курьер" атрымаў 31 студзеня папярэджаньне Дзяржкамдрука аб парушэньні пункта 9 артыкулу 5 закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Падставай для вынясеньня папярэджаньня стала нататка "Каб сталіца ведала", апублікаваная ў нумары ад 23-29 лістапада 2000 года. У ёй ішла размова аб дзейнасьці каардынацыйнага савета "Рэгіянальная Беларусь".
У папярэджаньні сказана, што каардынацыйны савет "Рэгіянальная Беларусь" не зарэгістраваны ва ўпраўленьні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкаму, а "у адпаведнасьці з п. 9 арт. 5 закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" не дапускаецца выкарыстаньне СМІ для распаўсюджваньня інфармацыі ад імя палітычных партыяй, прафесыйных саюзаў або іншых грамадзкіх аб`яднаньнях, што не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю (перарэгістрацыю)".
Нагадаем таксама, што менавіта на гэтым паседжаньні ўпершыню прагучала прозьвішча Сямёна Домаша як адзінага кандыдата ад беларускай апазыцыі на будучых выбарах прэзыдэнта.
Як сказаў карэспандэнту БелаПАН рэдактар штотыднёвіка Мікалай Аляксандраў, гэтае папярэджаньне будзе абскарджана ў судзе ў бліжэйшы час.
Гэта другое папярэджаньне "Брестскому курьеру" ад Дзяржкамдрука ў 2001 годзе. Першае было вынесена ў сярэдзіне студзеня з-за таго, што штотыднёвік несвоечасова праінфармаваў органы ўлады аб змяненьні юрыдычнага адраса.
"Брестский курьер" зьяўляецца найбуйным беларускім рэгіянальным незалежным выданьнем - яго наклад больш за 20 тасячаў экзэмпляраў.