Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі краіны адбываецца ў Менску 1 лютага, у Палацы рэспублікі. У сустрэчы бяруць удзел каля 500 чалавек. Сярод іх - каля 300 дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія прадстаўляюць творчыя саюзы і калектывы, прыкладна 60 кіраўнікоў ВНУ і навуковых установаў, каля 20 рэдактараў цэнтральных газэтаў і часопісаў. Прыкладна 120 чалавек зьяўляюцца чыноўнікамі рознага рангу, якія маюць дачыненьне да праблемаў культуры і прадстаўляюць рэспубліканскія, абласныя, гарадзкія і раённыя органы дзяржаўнага кіраваньня.
"Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам зьневажае нацыянальную інтэлігенцыю", - заявіў вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін, каментуючы па просьбе БелаПАН падзею, якая пачалася ў Менску раніцай 1 лютага.
Алесь Марачкін лічыць: пасьля вядомага выказваньня Лукашэнкі пра тое, што ў нас няма сваіх рэпіных і шаляпіных, сустрэча з ім "проста немагчымая, таму што яна зьневажае творчую беларускую інтэлігенцыю і праводзіцца з мэтай падначаліць творчых людзей волі аднаго чалавека". Мастак таксама нагадаў навагодняе віншаваньне Лукашэнкі, у якім ён, спасылаючыся на словы вядомага французскага асьветніка Шарля Мантэск`е, заявіў, што шчаслівы той народ, які жыве сумна і нецікава.
"Аднак я не хачу так жыць і спадзяюся, што са мною пагодзяцца ўсе нармальныя грамадзяне краіны", - заявіў Алесь Марачкін.