Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ханс-Георг Вік: міжнародная супольнасьць можа не прызнаць будучыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 11:05, 02/02/2001, Радыё Рацыя
Кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску амбасадар Ганс Георг Вік лічыць, што міжнародная супольнасьць можа не прызнаць маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары свабоднымі й дэмакратычнымі. "Нельга быць абсалютна ўпэўненым, што ўмовы правядзеньня выбараў будуць прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі. Аляксандар Лукашэнка настойвае на тым, што рэформа выбарчага заканадаўства, якая была праведзеная, адпавядае міжнародным патрабаваньням. "А дзе пацьверджаньне міжнароднай супольнасьці на гэты конт?" - спытаў Ганс Георг Вік у апублікаваным у чацьвер інтэрв`ю "Дипкурьеру" "Независимой газеты".
Паводле ягоных словаў, праца ачоленай ім групы "ёсьць вельмі важнай дзеля стварэньня гэткіх умоваў правядзеньня выбараў, каб яны атрымалі міжнароднае прызнаньне як свабодныя й дэмакратычныя".
"Гэта наша галоўная задача, і мы працуем разам з урадам, апазыцыяй і няўрадавымі арганізацыямі", - падкрэсьліў кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі амбасадар Ганс Георг Вік.