Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка заклікае абараняцца ад амэрыканізацыі і па-славянску бяжыць на лыжах
11:12, 02/02/2001

Аляксандр Лукашэнка прад`явіў да творчай інтэлігенцыі патрабаваньне павысіць якасьцьпрацы, больш актыўна супрацьстаяць прапагандзе жорсткасьці, бездухоўнасьці, гвалту і парнаграфіі. Выступаючы ў Палацы рэспублікі 1 лютага на сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Актыўная і плённая праца гуманітарнай навукі і мастацтваўзнаўства дапаможа супрацьстаяць разбуральным працэсам навязваньня сьвету адзіных стандартаў масавай эрзац-культуры, нівеліраваньня, дэградацыі і выраджэньня мастацтва, дазволіць абараніць культурную спадчыну і сучаснае духоўнае багацьце ўсёй славянскай цывілізацыі ад агрэсіўнага ўзьдзеяньня глябалізацыі, а дакладней - ад амэрыканізацыі".

А заўтра Лукашэнка ў чарговы раз наладжвае спартовае сьвята. Традыцыйна на лыжню выйдуць Аляксандр Лукашэнка, кіраўніцтва Адміністрацыі прэзыдэнта, прадстаўнікі Савету міністраў і "нацыянальнага сходу". Адметнасьцю лыжных стартаў гэтага года стане ўдзел у іх абласных дэлегацыяў на чале са старшынямі аблвыканкамаў. Кожная вобласьць мусіць даслаць ня меньш як 20 чыноўнікаў-лыжнікаў.

Першымі на асноўную дыстанцыю ў 5 кілометраў выйдуць спартоўцы-вайскоўцы, пасьля з пятнаццаціхвіліннымі інтэрваламі будуць абвешчаныя старты для старэйшых школьнікаў, навучэнцаў ПТВ, студэнцтва, прадстаўнікоў працоўных калектываў і ўрэшце усіх жадаючых.

Апоўдні трасу вызваляць для мацнейшых лыжнікаў Беларусі. Спартоўцаў з вядомымі хаця б у маштабах Эўропы імёнамі сярод іх не будзе. Апошнім абвесьцяць старт для беларускага прэзыдэнта, які пабяжыць ў атачэньні студэнтаў Акадэміі фізічнага выхаваньня і спорту. Мяркуецца і лыжная эстафета, у якой будуць спаборнічаць каманды розных катэгорыяў дзяржаўнага чыноўніцтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: