Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Уладзімер Кудзінаў выйшаў на свабоду
11:12, 05/02/2001


 ПАЛIТЫКА 

Прадпрымальнікі Салігорску пачалі бязтэрміновую забастоўку
11:11, 05/02/2001

З 1 лютага пачалася бестэрміновая забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў Салігорску (Менская вобласьць). Падставаю для забастоўкі стала рэзкае пагаршэньне ўмоваў працы мясцовых "чаўнакоў". У прыватнасьці, па выніках мінулага году кошт арэнды гандлёвых месцаў павялічыўся ў 5,2 разы. Праводзяцца бясконцыя праверкі кантралюючымі органамі. Як ушчамленьне сваіх правоў прадпрымальнікі расцэньваюць пастанову Дзяржаўнага мытнага камітэту аб мытным афармленьні тавараў, вырабленых у трэціх краінах і ўвезеных у Беларусь з Расеі. Апрача таго, яны баяцца падпісаньня дэкрэту аб патэнтнай сістэме ў яго цяперашнім выглядзе: уносімыя ў дакумант на стадыі падрыхтоўкі папраўкі могуць значна пагоршыць фінансавае становішча прадпрымальнікаў.

У Брэсьце павінны больш за мільярд рублёў заробку
11:10, 05/02/2001

Адзін мільярд 244 мільёны рублёў склала запазычанасьць па зарплаце ў Брэсцкай вобласьці. Паводле афіцыйных звестак, 36,3 мільёны прыпадаюць на 12 прамысловых прадпрыемстваў, большая ж частка сумы - 950 мільёнаў - гэта даўгі 160 калгасаў і саўгасаў Брэстчыны. У Брэсцкай вобласьці па-ранейшаму самы нізкі ў рэспубліцы ўзровень сярэдняй зарплаты. Так, у сьнежні яна склала 74,5 тысячы рублёў. Найвышэйшая зарплата ў банкаўскіх работнікаў - 142 тысячы, а самая нізкая - 43 тысячы - у калгасьнікаў.

Памёр галоўны гарадзенскі "вертыкальшчык"
11:09, 05/02/2001, Радыё "Рацыя"

Тэрміновае паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму адбылося сёньня а 8-й гадзіне ранку з прычыны заўчаснае сьмерці кіраўніка абласной вэртыкалі Аляксандра Дубко. 63-гадовы старшыня адміністрацыі вобласьці памёр у сваім доме ў нядзелю позна ўвечары. Лекары хуткай дапамогі, якія неадкладна прыбылі на выклік, не пасьпелі падмагчы хвораму й канстатавалі сьмерць ад сардэчнага прыступу.

Сёньня на волю выходзіць Уладзімер Кудзінаў
11:08, 05/02/2001

Дэпутата Вярхоўнага Савету, палітвязень Уладзімер Кудзінаў выходзіць на волю пасьля 4 гадоў турмы. З 9.30 да 15 гадзінаў дэпутат павінен выйсьці на волю. Каля менскай калёніі УЖ 51 яго чакаюць родныя, сябры, журналісты. Першае інтэрв`ю, што дасьць Кудзінаў на свабодзе, будзе адразу апублікавана на нашым сайце.

Радыё "Свабода" зьмяніла дызайн сваёй інтэрнэт-вэрсіі
11:07, 05/02/2001

Вэб-сайт беларускай службы радыё "Свабода" набыў на мінулыя выходныя новы выгляд.Адзін з найстарых беларускіх рэсурсаў стаў больш зручным у карыстаньні, зараз навігацыя па яму стала больш простай. Захаваны ўсе архівы мінулых гадоў вяшчаньня. Па-ранейшаму ўсе навіны дня ад радыё "Свабода" на www.svaboda.org

Беларускае тэлебачаньне скрадае грошы рускага каналу НТВ
11:06, 05/02/2001

Вядучы аналітычнай праграмы "Ітоги" расейскага тэлеканалу НТВ, адзін зь кіраўнікоў гэтага каналу Яўген Кісялёў абвінаваціў 4 лютага ў эфіры сваёй праграмы беларускае тэлебачаньне ў тым, што яно крадзе ў НТВ грошы:

У 2000 годзе Дзяржкамдрук вынес папярэджаньні 20 газэтам
11:05, 05/02/2001

Летась каля 20 недзяржаўных газэтаў атрымалі папярэджаньні Дзяржкамдруку за тое, што няправільна пазначалі свае наклады. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржкамітэту Міхаіл Падгайны ў інтэрв`ю аналітычнай праграме беларускага тэлебачаньня "Панарама", якая выйшла ў эфір вечарам 3 лютага. Паводле зьвестак старшыні Дзяркамдруку, сукупны наклад дзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў, уключаючы гарадзкія, раённыя і пяць агульнарэспубліканскіх штодзённых, складае прыкладна 2 мільёны асобнікаў, недзяржаўных грамадзка-палітычных - у чатыры разы меней (каля 500 тысячаў).

Сямён Домаш працягвае паездкі па Беларусі
11:04, 05/02/2001

"Перад дэмакратычнымі сіламі стаіць задача як мага хутчэй вызначыцца з адзіным кандыдатам на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах. Крайні тэрмін - да пачатку сакавіка", - такое меркаваныне выказаў Сямён Домаш, выступаючы на сустрэчы з грамадзкасьцю Брэста 3 лютага.

Меская лізьня - 2001
11:03, 05/02/2001

Каманда Лукашэнкі стала пераможцам эстафетнай лыжнай гонкі, якая прайшла 3 лютага ў Раўбічах у рамках рэспубліканскага спартыўнага зімовага сьвята "Мінская лыжня - 2001". Усяго ў лыжнай гонцы брала ўдзел 11 калектываў, якія прадстаўлялі Савет Міністраў, Нацыянальны сход, Мінскі гарвыканкам і ўсе вобласьці краіны. Другое месца заняла каманда Мінгарвыканкаму, трэцяе - Беларускага дзяржуніверсітэту. У гэты год у лыжным прабезе прымалі ўдзел больш за 1500 чалавек.

Беларускі і іранскі рэжымы заплянавалі гадавы тавараабарот у 100 мільёнаў даляраў
11:02, 05/02/2001

2 лютага падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь міністра замежных справаў Ірана Камаля Харазі адбылося адкрыццё ў Мінску пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран. Будынак аммбасады месьціцца ў адным з асабнякоў у прэстыжным раёне сталіцы па вуліцы Мажайскай. Адкрыцьцё амбасады Ірану ў Беларусі беларускія ўлады разглядаюць як факт прызнаньня перспектыўнасьці двухбаковых стасункаў. Паводле словаў міністра замежных справаў Беларусі Хвастова, аб`ём таварабароту можа складаць каля 100 мільёнаў даляраў. Пакуль тавараабарот паміж краінамі за 11 месяцаў 2000 года склаў 20,7 мільёны даляраў. Практычна ўвесь яго аб`ём забяспечаны за кошт беларускага экспарту. Іран набывае ў Беларусі тавары радыёэлектронікі, калійныя ўгнаеньні, сінтэтычныя валокны і матацыклы.

Электрычнасьць падаражэла на 20,8%
11:01, 05/02/2001

Пастановай Міністэрства эканомікі зь 1 лютага ў Беларусі на 20,8 адсоткі павышаны тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. Насельніцтва гарадоў, якое жыве ў дамах з газавымі плітамі, будзе плаціць 17,4 рублі за кілават-гадзіну электраэнергіі (раней - 14,4 рублі), насельніцтва гарадоў, якое жыве ў дамах з электраплітамі, а таксама сельскае насельніцтва - 12,6 рублі (10,4).

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: