Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Электрычнасьць падаражэла на 20,8% 11:01, 05/02/2001
Пастановай Міністэрства эканомікі зь 1 лютага ў Беларусі на 20,8 адсоткі павышаны тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. Насельніцтва гарадоў, якое жыве ў дамах з газавымі плітамі, будзе плаціць 17,4 рублі за кілават-гадзіну электраэнергіі (раней - 14,4 рублі), насельніцтва гарадоў, якое жыве ў дамах з электраплітамі, а таксама сельскае насельніцтва - 12,6 рублі (10,4).
Паводле зьвестак БелаПАН, новы тарыф на электраэнергію будзе пакрываць яе сабекошт на 57 адсоткаў (былы пакрываў на 47адсоткаў).
Папярэдняе павышэньне тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва адбылося 11 верасьня 2000 года (у 2 разы). У цэлым жа па выніках 2000 года электраэнергія для насельніцтва падаражэла ў 10-10,7 разы.