Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каманда Лукашэнкі стала пераможцам эстафетнай лыжнай гонкі, якая прайшла 3 лютага ў Раўбічах у рамках рэспубліканскага спартыўнага зімовага сьвята "Мінская лыжня - 2001". Усяго ў лыжнай гонцы брала ўдзел 11 калектываў, якія прадстаўлялі Савет Міністраў, Нацыянальны сход, Мінскі гарвыканкам і ўсе вобласьці краіны. Другое месца заняла каманда Мінгарвыканкаму, трэцяе - Беларускага дзяржуніверсітэту. У гэты год у лыжным прабезе прымалі ўдзел больш за 1500 чалавек.
Як паведамляе газэта "Сегодня", на ўсіх папярэдніх спаборніцтвах нязьменным пераможцам быў сам Аляксандар Лукашэнка, які перасякаў фінішную лінію ў коле шматлікіх супрацоўнікаў службы бясьпякі. За ім, строга захоўваючы ерархію, да фінішу падыходзілі міністры, начальнікі ўпраўленьняў і г.д. "Беларускаму лідару не даюць спакою лаўры кітайскага дыктатара Мао-Цзэ-Дуна, што ладзіў масавыя заплывы са сваім удзелам, якія прэа называла "адказамі імперыялізму". Лукашэнка сам добра разумеее, што з яго "алімпіяды" будуць кпіць і зьдзквацца, аднак, напэўна, нічога не можа з сабою зрабіць.