Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 2000 годзе Дзяржкамдрук вынес папярэджаньні 20 газэтам 11:05, 05/02/2001
Летась каля 20 недзяржаўных газэтаў атрымалі папярэджаньні Дзяржкамдруку за тое, што няправільна пазначалі свае наклады. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржкамітэту Міхаіл Падгайны ў інтэрв`ю аналітычнай праграме беларускага тэлебачаньня "Панарама", якая выйшла ў эфір вечарам 3 лютага. Паводле зьвестак старшыні Дзяркамдруку, сукупны наклад дзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў, уключаючы гарадзкія, раённыя і пяць агульнарэспубліканскіх штодзённых, складае прыкладна 2 мільёны асобнікаў, недзяржаўных грамадзка-палітычных - у чатыры разы меней (каля 500 тысячаў).