Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускае тэлебачаньне скрадае грошы рускага каналу НТВ
11:06, 05/02/2001

Вядучы аналітычнай праграмы "Ітоги" расейскага тэлеканалу НТВ, адзін зь кіраўнікоў гэтага каналу Яўген Кісялёў абвінаваціў 4 лютага ў эфіры сваёй праграмы беларускае тэлебачаньне ў тым, што яно крадзе ў НТВ грошы:

З учарашняга дня дзяржаўнае беларускае тэлебачаньне нахабным, беспардонным чынам, праігнаравала нашае афіцыйнае папярэджаньне, абсалютна па-пірацкі, па-зладзейску вырубае з праграм НТВ, што транслююцца на тэрыторыі Беларусі, нашую рэкляму і ўстаўляе сваю асабістую.

Вось як гэта выглядае. Вось пачатак нашага рэклямнага блёку, вось нечакана зараз узьнікне застаўка беларускага тэлебачаньня, вось, калі ласка, пайшла іх асабістая рэкляма, якая да НТВ ніякага дачыненьня не мае. Ідзе іх рэкляма, за якую яны атрымоўваюць грошы, скрадваючы ў нас эфірны час. Я адказваю за жорсткасьць тых словаў і выразаў, якія я выкарыстоўваю: гэта адкрыты, форменны крадзеж. Я падкрэсьліваю: вяшчаньне НТВ на тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляецца цалкам афіцыйна, на дагаворнай аснове, за грошы, на аснове пагадненьня паміж НТВ і рознымі тэлевяшчальнымі арганізацыямі Беларусі, сярод якіх няма, дарэчы, ніводнай прыватнай, усе яны знаходзяцца пад кантролям дзяржавы. У праграмах НТВ рэкляма на тэрыторыі Беларусі таксам транслюецца афіцыйна на падставе пагадненьняў з рознага роду рэклямадатцамі.

У нашай практыцы былі выпадкі, калі на невялікіх, прыватных, рэгіянальных станцыях ў расейскай глыбінцы нашыя контрагенты спадцішка замянялі нашую рэкляму на сваю асабістую, але пасьля, атрымаўшы па руках, імгненна выпраўлялі становшча. Але каб вось так, абсалютна безсаромна, прычым, папярэдне папярэдзіўшы нас пра гэта, шматзначна падымаючы вочы да столі ў адказ на пытаньне, як можна вось так парушаць закон, - вось усе прэтэнзіі да нашага вярхоўнага начальства - такога яшчэ нядаўна не магчыма было ўявіць.

І я маю пытаньне да спадара Лукашэнкі, як ён патлумачыць, што яго падначаленыя, з намекам на тое, што маюць санкцыю прэзыдэнта Беларусі, крадуць у нас рэклямны час і учыняюць нам шматтысячныя страты. Вельмі цікава, што Аляксандар Рыгоравіч на гэта адкажа.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: