Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі Салігорску пачалі бязтэрміновую забастоўку
11:11, 05/02/2001

З 1 лютага пачалася бестэрміновая забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў Салігорску (Менская вобласьць). Падставаю для забастоўкі стала рэзкае пагаршэньне ўмоваў працы мясцовых "чаўнакоў". У прыватнасьці, па выніках мінулага году кошт арэнды гандлёвых месцаў павялічыўся ў 5,2 разы. Праводзяцца бясконцыя праверкі кантралюючымі органамі. Як ушчамленьне сваіх правоў прадпрымальнікі расцэньваюць пастанову Дзяржаўнага мытнага камітэту аб мытным афармленьні тавараў, вырабленых у трэціх краінах і ўвезеных у Беларусь з Расеі. Апрача таго, яны баяцца падпісаньня дэкрэту аб патэнтнай сістэме ў яго цяперашнім выглядзе: уносімыя ў дакумант на стадыі падрыхтоўкі папраўкі могуць значна пагоршыць фінансавае становішча прадпрымальнікаў.

Прадпрымальнікі Салігорску наважаны баставаць да выкананьня ўладамі ўсіх патрабаваньняў. Сярод іх - адмена пастановы ДМК аб мытным афармленьні тавараў і ўказа прэзыдэнта № 7 ад 4 студзеня 2000 года "Аб удасканальваньні парадку правядзеньня і кантролю зьнешнегандлёвых аперацый" у частцы, датычнай індывідуальных прадпрымальнікаў; змяншэньне кошту арэнды гандлёвых месцаў; зьніжэнне максімальнага памеру адміністрацыйнага штрафу да 10 мінімальных заробкаў; абмежаваньне колькасьці праверак кантралюючымі органамі да аднаго разу ў год, апрача праверак уплаты фіксаванай стаўкі падатку і арэнды.

Аб пачатку забастоўкі салігорскія прадпрымальнікі праінфармавалі Адміністрацыю прэзыдэнта. Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцыяў, Камтэт дзяржкантролю, Дзяржаўны падатковы камітэт, Менскі аблвыканкам і Салігорскі гарвыканкам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: