Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
НТВ спыніць вяшчаньне на Беларусь?
11:07, 06/02/2001, Лента.Ру


 ПАЛIТЫКА 

Свабодны прафсоюз лічыць, што Лукашэнка не мае шанцаў
11:06, 06/02/2001

Ёсьць небясьпечнасьць у тым, што ўлады Беларусі могуць "у чарговы раз пайсьці на працяг тэрміну сваіх паўнамоцтваў шляхам прыняцьця неканстытуцыйных рашэньняў". Такое меркаваньне выказана ў заяве Свабоднага прафсаюзу Беларускага, што была распаўсюджана ў панядзелак. Апасеньні гэтыя, тлумачыцца ў заяве, узьнікаюць у сувязі з заявамі службовых асобаў дзяржавы: "Так, Лукашэнка дагаварыўся да таго, што пад выглядам незалежных назіральнікаў за выбарамі рыхтуюцца баявікі... а старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ў выбарчыя камісіі ня будуць дапушчаны прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў".

Сьявятлана Завацкая: Хачу спадзявацца, што анёл-ахоўнік зьберажэ Дзіму і нас ад самага жахлівага
11:05, 06/02/2001

Сьвятлана Завацкая, жонка прапалага ўлетку мінулага года ў Менску журналіста Зьміцера Завацкага, зьвярнулася да сусьветнай супольнасьці з заклікам дапамагчы знайсьці яе мужа. Тэкст звароту Сьвятланы апублікаваны на швэцкай мове на вэб-сайце www.vitryssland.nu. Мы прапануем вам яго поўны пераклад. Сьвятлана таксама зьвярнулася з такім лістом да Лукашэнкі й Пуціна, аднак паводле яе словаў, надзея на ўлады вяльмі слабая.

Абвінавачаныя ў паклёпе на Лукашэнку адмовіліся даваць паказаньні
11:04, 06/02/2001, Радыё "Рацыя"

Крымінальная справа па факце зьнявагі Лукашэнка атрымала разьвіцьцё 5 лютага. Гаворка вядзецца пра ўдзельнікаў акцыі за псыхіятрычнае абсьледаваньне Лукашэнкі, якая ладзілася ў Барысаве 16 студзеня. 5 лютага двох ўдзельнікаў акцыі - Алеся Ясюк і Аляксандар Абрамовіч - ператварыліся зь сьведкаў у падазраваных. Яны адмовіліся даваць паказаньні, паколькі ня вераць у прафэсійную дасканаласьць супрацоўнікаў барысаўскае пракуратуры.

Вызвалены ад пасады начальнік Галоўнага штабу
11:03, 06/02/2001

Першы намесьнік міністра абароны Беларусі, начальнік Галоўнага штабу ўзброеных сілаў краіны Міхаіл Казлоў вызвалены ад пасады. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 5 лютага. Паводле інфармацыі "Інтэрфаксу", Казлоў залічаны ў рэзэрв міністра абароны для наступнага звальненьня ў запас. Ня выключана, што ўжо 6 лютага будзе прызначаны новы першы намесьнік міністра абароны.

Міхаіл Хвастоў сустрэнецца з главою місіі КНГ АБСЭ ў Менску
11:02, 06/02/2001

Міністр замежных справаў Беларусі Хвастоў сёньня ў чарговы раз сустрэнецца з главою Кансальтатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Хансам-Георгам Вікам. Як паведамляецца афіцыйна, "бакі маюць намер абмеркаваць актуальныя пытаньні далейшага супрацоўніцтва". У апошні час кантакты паміж КНГ АБСЭ і беларускім МЗС сталі рэгулярнымі - беларускі бок абвінавачвае КНГ АБСЭ то ў падрыхтоўцы тэрарыстаў, то ў фінансаваньні апазыцыі на што КНГ вымушаная адказваць нотамі пратэсту.

Сума запазычанасьцяў па заробку ў Магілёўскай вобласьці перавысіла мільярд рублёў
11:01, 06/02/2001

Аднаго мільярда рублёў дасягнула агульная сума запазычанасьці па зарплаце на прадпрыемствах і арганізацыях Магілёўскай вобласьці. Пра гэта казалася 5 лютага на ранішняй нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме. Зазначалася, што каля 70 адсоткаў усёй сумы доўгу прыпадае на гаспадаркі аграпрамысловага комплексу; удзельная вага запазычанасьці ў месячным аб`ёме зарплаты вобласьці склала 3,9адсоткі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: