Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сума запазычанасьцяў па заробку ў Магілёўскай вобласьці перавысіла мільярд рублёў 11:01, 06/02/2001
Аднаго мільярда рублёў дасягнула агульная сума запазычанасьці па зарплаце на прадпрыемствах і арганізацыях Магілёўскай вобласьці. Пра гэта казалася 5 лютага на ранішняй нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме. Зазначалася, што каля 70 адсоткаў усёй сумы доўгу прыпадае на гаспадаркі аграпрамысловага комплексу; удзельная вага запазычанасьці ў месячным аб`ёме зарплаты вобласьці склала 3,9адсоткі.
Для выпраўленьня сытуацыі кіраўніцтва аблвыканкаму запатрабавала ад кіраўнікоў суб`ектаў народнай гаспадаркі вобласьці да 20 лютага выплаціць работнікам зарплату за сьнежань, да 25 лютага - разьлічыцца за працу ў студзені.