Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абвінавачаныя ў паклёпе на Лукашэнку адмовіліся даваць паказаньні 11:04, 06/02/2001, Радыё "Рацыя"
Крымінальная справа па факце зьнявагі Лукашэнка атрымала разьвіцьцё 5 лютага. Гаворка вядзецца пра ўдзельнікаў акцыі за псыхіятрычнае абсьледаваньне Лукашэнкі, якая ладзілася ў Барысаве 16 студзеня. 5 лютага двох ўдзельнікаў акцыі - Алеся Ясюк і Аляксандар Абрамовіч - ператварыліся зь сьведкаў у падазраваных. Яны адмовіліся даваць паказаньні, паколькі ня вераць у прафэсійную дасканаласьць супрацоўнікаў барысаўскае пракуратуры.
Справа мецьме працяг 7 лютага - менавіта на гэты дзень старшы сьледчы Барысаўскай гарадзкое пракуратуры Сяргей Пашкевіч выпісаў позвы Алесі Ясюк і Аляксандру Абрамовічу.