Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Свабодны прафсоюз лічыць, што Лукашэнка не мае шанцаў 11:06, 06/02/2001
Ёсьць небясьпечнасьць у тым, што ўлады Беларусі могуць "у чарговы раз пайсьці на працяг тэрміну сваіх паўнамоцтваў шляхам прыняцьця неканстытуцыйных рашэньняў". Такое меркаваньне выказана ў заяве Свабоднага прафсаюзу Беларускага, што была распаўсюджана ў панядзелак. Апасеньні гэтыя, тлумачыцца ў заяве, узьнікаюць у сувязі з заявамі службовых асобаў дзяржавы: "Так, Лукашэнка дагаварыўся да таго, што пад выглядам незалежных назіральнікаў за выбарамі рыхтуюцца баявікі... а старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ў выбарчыя камісіі ня будуць дапушчаны прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў".
"Істэрычная рэакцыя дзеючай улады зразумелая", - лічаць у СПБ. Бо пры правядзеньні сумленных і адкрытых выбараў шанцы застацца пры ўладзе ў цяперашняга кіраўніцтва "малаверагодныя". "І ў гэтым нас пераконваюць прайшоўшыя парляманцкія выбары, на якіх члены Свабоднага прафсаюзу актыўна бралі ўдзел у якасьці назіральнікаў, - зазначаецца ў заяве. - Ёсьць гарады, дзе 100 адсоткаў участкаў кантраляваліся членамі СПБ. Вывады ад назіраньня засмучальныя - такіх фальсыфікацыяў вынікаў не было нават у часы праўленьня КПСС".
СПБ патрабуе "спыніць парушэньні неад`емнага канстытуцыйнага права грамадзянаў абіраць і быць абранымі, забяспечыць роўны доступ да сродкаў масавай іфнармацыі". "Пасада прэзыдэнта не можа быць прыватызавана людзьмі, якія стаяць ва ўладзе, ні пры якіх абставінах - гэта занадта дарагая забава", - падкрэсьліваецца ў заяве.