Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
НТВ спыніць вяшчаньне на Беларусь? 11:07, 06/02/2001, Лента.Ру
Тэлебачаньне НТВ разглядае магчымасьць спыненьня вяшчаньня на тэрыторыі Беларусь. Пра гэта заявіў у аўторак "Інтэрфаксу" дырэктар па рэкляме і разьвіцьцю ААА "Медыя сервіс АРТ" Антон Маціевіч. Ён паведаміў, што такое рашэньне можа быць прынята ў сувязі з тым, што дзяржрадыё Беларусі самавольна разьмяшчае сваю рэкляму на месцы рэклямных блёкаў НТВ.
"Ніякіх дакумантаў, якія даюць беларускаму тэлебачаньню права на такога кшталту дзеяньні, ня было й няма", - падкрэсьліў Маціевіч. Паводле ягоных словаў, спробы весьці дыялёг з Менскам йшлі даўно, але вынікаў ня мелі, бо дзяржрадыё рэспублікі ніякай аргументацыі сваіх дзеяньняў, акрамя "загадаў зьверху", прывесьці не магло.
Маціевіч адзначыў, што ў бліжэйшы час НТВ мае намер падаць адпаведны зыск у Беларускі гаспадарчы суд.
Для вырашэньня канфлікту ў Менск хутка прыедзе прадстаўнік кіраўніцтва "Медыя-Мосту" і намесьнік генэральнага дырэктара НТВ Аляксандар Герасімаў.