Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
7 лютага, Мінгарвыканкам павінен даць дазвол на правядзеньне акцыі пратэсту прафсаюзаў, што заплянаваная на 14 лютага. Ня выключана, што гарадзкія ўлады беларускай сталіцы ў якасьці месца правядзеньня прапануюць пляцоўку ў раёне плошчы Бангалор, месца далекаватае й бязьлюднае. У гэтым выпадку рашэньне аб тактыцы дзеяньня прафсаюзаў будзе прынятае на паседжаньні Прэзыдыуму СФПБ 9 лютага.
Звыш 150 кампаніяў з 18 краінаў прадстаўляюць сваю прадукцыю на міжнародным авіякасмічным салоне "Aero India 2001", што адкрыўся ў індзійскім горадзе Бангалоры. Галоўным арганізатарам расейскай эспазыцыі - найбуйной на выставе - выступае федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства "Рособоронэкспорт". З краінаў СНД у салоне таксама прымаюць удзел Беларусь і Ўкраіна.
З сёньняшняга дня ў Беларусі пачынае працаваць місія Сусьветнага банку. Эспэрты СБ правядуць ацэнку сытуацыі ў воднай гаспадарцы, энэргетыцы й ва ўпраўленьні прыродакарыстаньнем рэспублікі. У складзе камісіі будзе таксама працаваць экспэрт МАГАТЭ. Гэта звьзяна з тым, што адна з задачаў справаздачы ў ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе рэшткавага ўзроўню радыёактыўнага забруджваньня й у вывучэньні дзейсных праграмаў па пераадоленьні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Амбасада ЗША ў Менску павіншавала дэпутата Ўладзімера Кудзінава й ягоную сям`ю з узьяднаньнем пасьля чатырохгадовай разлукі: "Мы спадзяемся, што за гэтым станоўчым крокам ураду Беларусі адбудуцца наступныя крокі ў накірунку да крытэрыяў АБСЭ: будуць спыненыя ўсе палітычна матываваныя судовыя працэсы, вызваленыя ўсе палітычныя вязьні і прадастаўленая поўная інфармацыя аб месцазнаходжаньні людзей, якія зьніклі".
Беларуская партыя свабоды БПС не мае ніякага дачыненьня да выбуху, які адбыўся ўвечары 5 лютага ў маскоўскім метро, на станцыі "Беларуская - Кальцавая". Пра гэта заявіў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Сяргей Высоцкі, лідар гэтай незарэгістраванай арганізацыі. Тым самым ён абверг паведамленне, якое зьявілася ў інтэрнеце ў гасьцявых кнігах сайтаў www.draniki.com"Дранікі" і www.svaboda.com"Наша Свабода". Невядомы адправіў на гэтыя сайты паведамленьне, у якім сказана: "Метро "Беларуская - Кальцавая". Мы бярэм адказнасьць за тэр. акт. Беларуская Партыя Свабоды".
"Белорусская деловая газета" атрымала 6 лютага чарговае папераджэньне. На гэта раз - ад пракуратуры краіны. У сьнежні выданьне апублікавала матар`ял "Кровь "Алмаза" пра ход "дела Игнатовича". Расьсьледаваньне тычыцца зьнікненьня Зьміцера Завацкага. Пракуратура палічыла дадзеныя матар`ялы матар`яламі сьледзтва, негледзячы на тое, што рэдактар газэты Пётар Марцаў спрабаваў патлумачыць, што выданьне вядзе асабістае расьсьледаваньне па справе зьнікненьня Зьміцера Завацкага, што яно мае свае крыніцы й газэта зьяўляецца суб`ектам сьледзтва. Адпаведна яно ніяк ня можа агалошваць тайну сьледзтва.
Адзін з найблізкіх паплечнікаў былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча - былы міністар унутраных справаў гэтай краіны Зоран Сакаловіч - знойдзены мёртвым у сваім аўтамабіле "Лада-Ніва" са сьлядамі агнястрэльных раненьняў, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што глава беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка не парушае Асноўны закон краіны, займаючы пасаду прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Васілевіч адзначыў, што Аляксанадар Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта НАК на грамадзкіх пачатках. Ён падкрэсьліў, што для главы дзяржавы "гэта яшчэ і дадатковая адказнасьць".
Польшча будзе як мага даўжэй адцягваць увядзеньне візаў для Расеі й іншых краінаў - Украіны, Беларусі, Малдовы. Пра гэта паведаміў 6 лютага ў інтэрв`ю "Новости" і праграме РТР "Международная Панорама" міністра замежных справаў Польшчы Ўладзімер Барташэўскі. Ён падкрэсьліў, што ўвядзеньне візаў зьяўляецца вымушанай мерай - да гэта прымушае ўступленьне Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз і, адпаведна, далучэньне да Шэнгенскай дамовы.
Пяць кампаніяў падалі заяўкі на тэндэр па продажу доўга Беларусі за электраэнергію ў суме 50 мільёнаў даляраў, які быў абвешчаны Літоўскай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніяй Lietuvos Energija напрыканцы мінулага году. Тэрмін падачы заявак на ўдзел у тэндэры скончыўся 5 лютага.
Адмысловыя акцыі пройдуць пад дэвізам "Ахова псыхічнага здароўя: адмоўцеся ад ізаляцыі - акажыце дапамогу". У 1999 годзе на 100 тысячаў беларускага насельніцтва прыпадала 117,7 асобаў з разнастайнымі псіхічнымі захворваньнямі. У прыватнасьці, на шызафрэнію на 100 тысячаў пакутуюць 9,3 чалавекі, на псыхозы - 30,1. Колькім грамадзянам Беларусі пастаўлены, как Лукашенко, дыягназ http://www.lukaisill.f2s.com"Памяркоўная мазаічная псіхапатыя з паранаідальнымі і дыссацыяльнымі расстройствамі асобы", дакладнай статыстыкі няма.